Jan. 19th, 2011

deo_gratias: (polacak)
http://nn.by/?c=ar&i=49136
Уначы 18 студзеня ня стала журналіста Віталя Тараса. Пасьля цяжкай анкалягічнай хваробы ён пайшоў з жыцьця дома ў прысутнасьці родных. Як звычайна ў такіх выпадках, факт сьмерці павінны засьведчыць ня толькі мэдыкі, але і міліцыянты.

Але апошнія, склаўшы адпаведную паперу пра негвалтоўны сыход чалавека ў іншасьвет, правялі яшчэ адну працэдуру. Распавядае жонка Віталя Тараса Алена:

«Малодшы лейтэнант, які прыйшоў напісаць акт, што тут няма крыміналу, потым стаў выразаць нейкія паперкі, і ў яго нейкая плястыковачка была кругленькая. Мы з сынам Антонам глядзелі і не разумелі, што ён такое робіць. А потым, калі ён стаў катаць па руках пудру ці мазюку нейкую, то мы зразумелі, што ён робіць, і пачалі выказваць пратэст. На што міліцыянт сказаў, што не хацеў, маўляў, Віталь па-добраму, то цяпер выйшаў закон, і мы абавязкова гэта робім.

Улетку Віталь сапраўды адмовіўся зрабіць адбіткі пальцаў, і міліцыянт пра гэта ведаў і сказаў, што ён мог адмаўляцца, а вы — не. На нашае пярэчаньне, што мёртвы ж ён ужо нічога ня зробіць, ён адказаў пытаньнем: а раптам недзе ёсьць нераскрытае забойства?»

***
Для френдов, которые не в курсе: после взрыва самодельной взрывчатки на День города летом 2009 (или 2008) года было велено в обязательном порядке всем мужчинам от 18 до не помню сколько лет прийти и сдать отпечатки пальцев. Некоторые воспользовались своим правом (вообще-то) и отказались...

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 11:47 am
Powered by Dreamwidth Studios