Apr. 15th, 2011

deo_gratias: (Default)
"Нельга ні на кога крыўдаваць: па-першае, чалавек можа й не хацець мяне пакрыўдзіць, а па-другое, нават калі і хоча, — пагатоў, навошта дастаўляць яму асалоду?" — так разважала я ў сваім атэістычным мінулым.

"Але гора таму, праз каго прыйдзе спакушэньне" — чытаю цяпер у Эвангельлі.

Пан Бог дапускае сітуацыі, калі адзін чалавек, сьвядома ці несьвядома горшыць іншага, спакушае, напрыклад, на гнеў, роспач. Ужо ня кажучы пра іншыя, больш страшныя грахі. Часта задумваюся пра гэтых людзей, "якім гора". Дык што, я "такі добры", ахвяра згаршэньня, а вось гэтаму, які спакушаў мяне, "будзе гора"? Але ж ён нічым ня горшы за мяне, папросту, можа, штосьці незнарок ляпнуў, а я і спакусіўся...

Сёньня да мяне раптам дайшло. Вытрымаўшы, не спакусіўшыся, не пакрыўдзіўшыся і не раззлаваўшыся, мы робім як бы падвойны подзьвіг. Ратуем як самі сябе, так і небараку-спакусьніка. Бо якое ж яму "гора", калі мы ня згоршыліся?

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 11:39 am
Powered by Dreamwidth Studios