Jun. 12th, 2011

Moby

Jun. 12th, 2011 11:38 pm
deo_gratias: (Default)
Бог паслаў дармовыя білеты, і нам атрымалася пабываць на канцэрце.  Усё было вельмі добра, я толькі крыху асьлепла і аглухла )) І яшчэ на вялікі жаль, была без фатаапарату, бо дагэтуль ногі не дайшлі да майстэрні пачысьціць шкло аб'ектыву. 

Гук. На жаль, не было з чым параўноўваць канцэрт Мобі ў акустыцы Мінск-Арэны. Але месцамі музыка ператваралася ў грохат. 

Танцпол. Выглядаў дружна і шчасьліва. Уражаньне павялічвала сьвятло лямпаў. Але я, здаецца, ня здолела бы пратрымацца там, у натоўпе, і паўгадзіны. На шчасьце, у нас былі сядзячыя месцы. Але часам на тых крэслах мы не вытрымлівалі і пачыналі прытопваць ды пахіствацца. Памятаеце, даўней на канцэртах народ сьвяціў запальнічкамі? Цяпер іх замянілі блакітнаватыя дысплэі фота-і відэакамэраў, уключна з мабільнікамі. Здалёк вельмі эфэктна выглядалі ў цемры.

Сьвятло (асьвятленьне). Мне здаецца, бывае цікавей.

Музыканты. Невядома, хто там на бэк-вакале: сам Мобі ці гэтая цудоўная мулатка зь неверагодным дыяпазонам, Джой Малкольм. Увогуле, акрамя барабаншчыка, у групе музыкі — кабеты: басістка, скрыпачка, клявішніца.

Мобі. Музыка яго па сваёй мэлядычнасьці і мінорнасьці нагадвае мне кінатворы Аляксея Рыбнікава, якога люблю зь дзяцінства. Кліпы, на мой погляд, — спрэс пра самотнага чалавека. Часам выклікаюць у мяне скупую сьлязу. Мужык Рычард Мэлвіл Хол, здаецца мне, па жыцьці вельмі добры. Паміж песьнямі часам даставаў фатаапарат і здымаў танцпол ("Вы мяне здымаеце, а я буду здымаць Вас!")). І нам вельмі спадабалася ягонае "ДьякУю, дьякУю!"
 




[Error: unknown template 'video']

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 11:46 am
Powered by Dreamwidth Studios