Aug. 1st, 2011

deo_gratias: (aniol)

Вярталася зь Віцебску ў Менск. Месца дасталася ізноў ля аварыйнага выйсьця, то бок, зь вечна зачыненым вакном. Зьдзіўляюся я некаторым людзям, якія не заўсёды задумваюцца, транжырачы грошы, а эканомяць на купэ (якое ўнутры РБ не нашмат даражэй плацкарты і ў якім ёсьць кандыцыянэр). Некаторыя людзі ў дадзеным выпадку — гэта я.

Дык каб хутчэй прыехаць, я ўсю дарогу спала на сваёй верхняй паліцы. Спала пакутліва, абліваючыся ліпкім потам. У цэлым атрымалася каля 5 гадзінаў. Цяпер вось сяджу, не магу заснуць...

Застаўся тыдзень працы "за траіх". У дзень сьвятога Дамініка дзьве супрацоўніцы вернуцца з адпачынку і можна будзе ўздыхнуць спакойна. Прынамсі, мне ня трэба будзе адказваць за друк і ўвесь час люта баяцца накасячыць.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 22nd, 2017 10:55 pm
Powered by Dreamwidth Studios