deo_gratias: (jaremcza-cat)
[personal profile] deo_gratias
У нядзелю хадзілі з Валерам на Маскоўскія могілкі да Руслана Салея. Валера баяўся, што ня знойдзем, але я чамусьці не сумнявалася: знойдзем адразу. І праўда: Rusty ляжыць паміж У. Мулявіным і В. Быкавым. Заўтра яму бы споўнілася 37 год. 

Пастаялі, паўспаміналі, памаліліся і прайшліся яшчэ крыху па цьвінтары. На тым самым участку, але на колькі радоў углыб — шэраг магіл экіпажу, загінулага ў авіякатастрофе 11 жніўня 1979 г. Валеру раптам як токам ударыла: а ці гэта ня той самы экіпаж, які вёз на матч у Менск з Ташкенту футбольную дружыну "Пахтакор"? Дома спраўдзілі: так, гэта быў мінскі самалёт. Памылка дыспетчараў — два ТУ-134А сутыкнуліся на вышыні 8400 м. "На такой вышыні напэўна не баліць" — сказаў мой сябар.

Я шмат думала на гэтую тэму. Вось, напрыклад, гіне цэлы самалёт людзей (а то і два). Хтосьці зь іх быў пабожны, хтосьці не пасьпеў. І раптам усе — у адзін час... Дай Божа нам у нашым доўгім або кароткім жыцьці мець хаця бы паўтары секунды, каб пасьпець сказаць: "Госпадзе, зьмілуйся!"


Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios