deo_gratias: (Default)
Хто ня чуў-ня бачыў песьні-кліпа групы "Мэры Попінз" пад назваю "Любовь"? Зьявілася яна недзе ўвесну і ў Менску гучала на кожным рагу. Здаецца, па-за межамі Беларусі яе таксама добра раскруцілі (прынамсі, у верасьні мы яе чулі ў Крыме). Песьня, калі не ўслухоўвацца ў тэкст і ня бачыць карцінкі кліпа — даволі прыгожая.

Сюжэт кліпа (калі добра памятаю): дзьве прыгожыя дзяўчыны ў рэстарацыі спакушаюць багатых мужчынаў, падсыпаюць ім клафэліну ў напой і..."разводят лохов на бабло" — так, здаецца, гэта называецца. Рэфрэн песьні гучыць: "Я и есть твой бог, меня зовут любовь. Ты поверить смог — поверишь вновь"

Вучуся ад Валеры, які мае дзіўную здольнасьць бачыць хрысьціянскі кантэкст у кожным мастацкім творы, нават калі аўтар і думаць ня думаў пра гэткі кантэкст. Можна ўбачыць яго і тут: "як ня трэба рабіць". Шчасьця вялікага дзяўчаты ня маюць: іх абліччы не выражаюць задаволенасьці з такога спосабу здабываньня хлеба штодзённага... Можна асудзіць таксама слабасьць і грахоўнасьць тых герояў — людзей, што зрабілі сабе бажка з сэксу. Але не дае мне спакою шчырае блюзьнерства словаў рэфрэна, якія перакручваюць словы з Эвангельля: "Бог ёсьць Любоў".

Апошнім часам гэтая песьня, натуральна, стала радзей зьяўляцца на ТБ і радыё: саступіла месца новым шэдэўрам. І я была забылася пра яе думаць. Аж сёньня, вяртаючыся з рэпэтыцыі, у чаканьні аўтобуса разглядала афішы на тумбе і ўбачыла такую афішу: "Рождество в клубе таком-то... "Мэри Поппинс" с программой "Я и есть твой бог, меня зовут любовь". Знайшлі калі прыпамінаць пра "свайго бога": можа, прапануюць людзям "альтэрнатыву" Богу, Які нараджаецца?!

Я ня вытрывала такога зьдзеку і касмэтычным алоўкам (іншага не знайшла) закрэсьліла тытул праграмы і падпісала ў дадатак: "Это — не любовь!" На адзінай афішы з мноства такіх па ўсім горадзе...
deo_gratias: (saba)

Спадабаўся мне гэты артыкул-споведзь галоўнага рэдактара часопіса "FRONDA". Вырашыла ператлумачыць, мо'  каму цікава пачытаць будзе, а за адно ацаніць мае сьціплыя перакладніцкія здольнасьці. Тэкст са скаротамі.

Есть И ПО-РУССКИ, но что-то мне не очень нравится. Всё-таки на религиозные темы я по-русски слабо умею. Но если интересно — могу поместить.

 

 

па-беларуску )

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:40 pm
Powered by Dreamwidth Studios