deo_gratias: (pic)
Наверное, есть какой-то промысел Божий в том, чтобы ВСЕГДА в период цветения плодовых деревьев холодало и шли дожди. Иного я просто не видела. Или, скажем, видела настолько редко, что могу считать это исключением.

В июне 2005 года по дороге на работу меня внезапно осенило: вот, выросла трава, отцвели каштаны, затем сирень и яблони, отцветает жасмин, птицы петь перестали, на гнёздах сидят — жизнь идёт своим чередом, а я ещё куртку не сняла.

Артист Моби когда-то переехал из Нью-Йорка в Лос-Анджелес, мотивируя это тем, что жизнь слишком коротка, чтобы половину этой жизни мёрзнуть.

Мне категорически не везёт с погодой в отпусках. Нет, иногда всё-таки везёт :)

В университете преподаватель шрифтов учил нас жизни: — Какая сейчас погода, хорошая или плохая? — и сам отвечал с улыбкой: А никакая! Вот вы скажете: плохо, дождь идёт, холодно, а кто-то другой скажет: слава Богу, что не жарко! :)


Да.... Слава Богу, что не жарко!...

PS Очередная ссылка на журнал verba77
http://verba77.livejournal.com/354856.html?view=2558760#t2558760
deo_gratias: (jaremcza-cat)
калі ў касьцёлах сьвету моляцца за ўсіх верных памерлых. Трохі крыўдна, што толькі "за верных".

Нядаўна брат распавёў навіну: у Віцебску памёр Дзімка Т. Быў на год маладзейшы за мяне, я мела зь ім "шапачнае" знаёмства, то бок ён быў не маім прыяцелем, а хутчэй прыяцелем маіх прыяцеляў. Вясёлы, сымпатычны хлопец, таленавіты музыка. П'яніца і наркаман. Дзяўчыну сваю таксама зьвёў, тырчэлі разам. Неяк жартам-няжартам абмовіўся ў кампаніі, што хоча памерці "пад кайфам". І вось памёр... Знайшлі на беразе Дзьвіны халодным кастрычніцкім ранкам. Перадоз, ці пераахалоджаньне...

"Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць што робяць!" Ці вінаваты чалавек, які "ня ведаў, што рабіў"? Які быў часткай сыстэмы і які аказаўся слабейшым за астатніх? Які, аднак, мог бачыць, як згараюць дарэмна яго сябры і знаёмыя... Божа, але як жа я не хачу, каб яго навекі "укінулі ў цемру вонкавую, дзе плач і скрыгатаньне зубоў"!

Але ніхто апрача Бога ня можа ведаць што ў каго ў галаве. Пэўны чалавек скокнуў з моста, загінуў. Усе гавораць: вінаваты, зьдзейсьніў грэх самазабойства. Але ж чалавек мог падчас свайго кароткага палёту пашкадаваць пра тое што ўчыніў — хто ведае апрача Судзьдзі Праўдзівага?
deo_gratias: (Default)
Ён мяне вычысьліў! Ён да мяне дазваніўся! Ён мяне дастаў!

Я ня брала тэлефона, калі бачыла, што тэлефануе ён.

Дык ён уладкаваўся на працу і патэлефанаваў з офіснага белселаўскага тэлефону.

Злавіў ён мяне, карацей. Але на размову раскруціць ня здолеў: я так змушана яму адказвала на яго пытаньні, што ён сам ня вытрымаў і першы разьвітаўся.

Кожны чалавек, які бачыць такое да сябе стаўленьне, абламваецца. Яго ж упартасьць бязьмежная, але я цярплівая. Я захавала гэты нумар пад імём "зноў ён" на выпадак чарговага тэлефанаваньня. Апэрацыя "Ігнор" працягваецца. Я падобная да злой напалоханай зьвярушкі і мне гэта не падабаецца.

Месяц таму напісала пра яго апавяданьне, але разьмяшчаць у журнале ня стала - пашкадавала чалавека. Пагатоў ён не аб'яўляўся на працягу гэтага месяца. Сёньня аб'явіўся, сам вінаваты. На вайне як на вайне.
deo_gratias: (Default)
Аднойчы ў піянэрскім лагеры ў Сухумі я захварэла і не пайшла з усімі на мора. Ляжаць проста так у ложку было нудна. Сон ня йшоў, а апошняя кніжка аказалася прачытанай. Падумала, што ў суседняй палаце (класнае слоўка для летніка!) ў маёй сяброўкі павінна быць цікавая кніга, узятая зь бібліятэкі. Вырашыла яе пазычыць (пакоі ж ніколі не замыкаліся). Кнігі чамусьці не аказалася: ці то сяброўка ўзяла яе з сабой на мора пачытаць, ці то пасьпела здаць назад у бібліятэку. З пустымі рукамі і з высокай тэмператураю, хістаючыся, я выйшла з чужой палаты і... нарвалася на дзяжурную выхавацельку, якая ў той самы момант праходзіла міма. Тая, канечне ж, запыталася ў мяне што я там рабіла. Вось, кнігу хацела пазычыць, кажу – а ў самой рукі пустыя ды выгляд вінаваты. Калі ўсе вярнуліся з мора, высьветлілася, што ў дзьвюх сясьцёр, армянак (іх звалі Віка ды Аіда) з ТОЙ САМАЙ палаты нехта скраў садавіну, што надоечы прывезьлі бацькі. Натуральна, распачалася “сьледзтва” і падумалі на мяне. Я ж мала таго, што не пакаштавала гэнай садавіны (ха-ха-ха), яшчэ й мусіла хворая трываць “допыты” выхавацелек. А то прыйдзе каторая зь сясьцёр, сядзе з краю майго ложку, глядзіць на мяне і маўчыць. Невыносна было, і заступіцца няма каму! А самае непрыемнае – пачуцьцё, што колькі б я не апраўдвалася – давесьці нікому нічога ня здолею: зьела – і ўсё. Таму й не апраўдвалася асабліва. Але нейкім цудам знайшлася сапраўдная “злачынца”, ціхае непрыкметнае дзяўчо. Нехта заўважыў у ейнай тумбачцы рэдкі для таго часу фрукт: банан... Так, крадзеж у піянерскіх летніках заўсёды быў распаўсюджаны... Чым усё скончылася, я чамусьці ня памятаю. Здаецца, дзяўчынку нават дадому заўчасна не адправілі за “злачынства”. Мяне, натуральна, “апраўдалі”, але ня выбачыліся. Дый я не была на іх пакрыўджаная. А можа была, ня памятаю... Але як Віка з Аідаю моўчкі сядзелі каля мяне на ложку – не забудуся ніколі.

На ІІ курсе педагагічнай вучэльні патрапіла ў калгас на лён. Разьмеркавалі нас па хатах. Мы з Наталкай і Жаннай пасяліліся ўтраіх у гасьціннай хаце. Аднойчы была ў нас лазьня – цэнтралізаваная, каторая бывае аднойчы за калгасны сэзон. Шчасьлівыя, памытыя, вярнуліся мы дадому. Бабуля-гаспадыня мне й кажа: “Ты ж, дзетачка, глядзі, асьцярожна.”
Што асьцярожна? – не разумею я. – Вось жа Колева жонка сказала, шыбы ў мяне павыбівае за маю дзеўку. –???... – Дык ты ж з Колем гуляеш! А ці ведаеш ты, хто ў яго жонка? (кім была Колева жонка, я ня памятаю, нейкая ўплывовая асоба – ці галоўны аграном, ці яшчэ хто. А сам Коля быў трактарыстам-кіраўцам, які наш лён на льнозавод вазіў; гадоў яму было, мабыць, пад сорак). –Бабуля, з чаго вы ўзялі, што гэта Я з Колем гуляю? –Дык сказалі ж: твая дзеўка, што ў ваенным пінжаку ходзіць. –Бабуля, ды я ж нічога, ды я ж нікуды... –Глядзі, а я ж цябе папярэдзіла: жонка ў яго баявая...
Наталка слухае наш дыялёг моўчкі зь ледзь прыхаванаю ўсьмешкай, а сама тым часам вечаровы макіяж наводзіць – на спатканьне зьбіраецца. З Колем...

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 23rd, 2017 12:03 am
Powered by Dreamwidth Studios