deo_gratias: (Default)
Аліса настойліва просіцца на балкон. Не пасядзеўшы там і паўхвіліны, рвецца назад у пакой: зімна. Але тут жа ізноў паварочваецца мордай да дзьвярэй і жаласьліва просіць, каб іх адчынілі.

Спадзяецца, што з новым адкрыцьцём на балконе ізноў будзе лета? :)
deo_gratias: (vyjauka)
што звоніць мне [livejournal.com profile] paxvobis   на гарадскі тэлефон, і мы доўга і ажыўлена размаўляем. Між іншым, уздыхнулі аб тым, што даўней амаль штодня хадзілі ў касьцёл, штотыдзень зьбіраліся на малітву, а цяпер нешта ўсіх паглынулі справы сьвецкія, ці нават зьнеахвочаньне...

Раптам на падваконьні рэзка зазваніў будзільнік, перарваўшы чыюсьці рэпліку. Ускочыла "на аўтапілоце", адключыла будзік і першае, што падумала: трэба Ганулі перазваніць, папрасіць прабачэньня, што не па маёй віне званок сарваўся )))))
deo_gratias: (Default)
Калісьці я мела першае юнацкае каханьне, якое вучылася ў Харкаўскай вайсковай вучэльні. Мы пэўны час ліставаліся, а потым нешта не заладзілася, лісты я спаліла, а адрас у нататніку заклеіла паперай. Потым (недзе праз 2 гады), калі пра яго ўжо думаць ня думала, прысьніла я сон, як быццам А. прыслаў мне ліст, першы абзац якога я ўважліва прачытала (там было штосьці накшталт: засумаваў за табой, ня ведаю, што паміж нас прабегла.. і да т.п.). А потым, як гэта звычайна бывае ў сьне, адклала гэткі інтрыгуючы ліст убок, тыпу, прачытаю потым - і прачнулася. Прачнулася ўражаная, у рамантычным гуморы. Захацелася мне да яго напісаць, да так, што хоць крычы! І пачала я патроху тую паперчыну адклейваць. Атрымалася надзіва ахайна, нічога нідзе не парвалася. Але напісаць хлопцу ліст так і не ўдалося, бо за гэтыя два гады я забылася, што ня толькі заклеіла адрас, але папярэдне шчодра яго закрэсьліла...

UPD Нашла этого парня на "одноклассниках". Живёт в Москве — это всё, что я о нём знаю. Зарегистрировался он на этом сайте очень-преочень давно и с тех пор почему-то туда больше не заходил. Поэтому связь с ним у нас так и не наладилась. А если честно, то и не сильно хочется её налаживать :)

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:46 pm
Powered by Dreamwidth Studios