deo_gratias: (jaremcza-cat)

Закончилась очередная трудовая неделя, очень трудная. Решила позволить себе отоспаться "до покуда организм хочет", спала до 9.45 очень крепко (говорят, ночью в Минске ливень шёл, да?), видимо, долго провалялась в одной позе, плюс похолодание и влажность —  в результате утром напомнила о себе спина. Она вроде не болит, просто не распрямляется. Мышцы от поясницы до лопаток напряжены, как камень, держать быстро устают, хожу редко и мелкими перебежками. Надеюсь, завтра будет полегче. Колоть диклофенак потерплю пока. У меня обострения, кстати, сколько помню, всегда бывают в субботу с утра. Умный человек должен бы делать выводы, что вставать в субботу надо не позже восьми, иначе будет кирдык.


Однако, как и обещала себе, шуфлядки я перебрала. А заодно не используемые и лежащие в шкафу сумки. Страховка не нашлась, зато нашлась пропавшая любимая расчёска и любимая же завязка для волос. А также карточка социального страхования, вещь очень важная. Страховку, подсказали мне, можно продублировать. Найти оригинал я уже не надеюсь. Вернее, он найдётся обязательно, сам в руки прыгнет. Когда уже будет не нужен :)


Вот странный я всё-таки человек. Меня очень трудно прошибить порой. Мне жалко, ОЧЕНЬ жалко, например, тяжело больных детей, но я над ними почему-то не плачу. Зато могу расплакаться над человеком, попавшим в нелепое положение, выглядящим смешно. А вот над этим роликом я сегодня вообще уревелась. Потом прокрутила его ещё раз и снова уревелась. Ролик сильно очеловечивает фоновая песня. И большая часть комментариев очеловеченная: "вот это кот!", "вот это любовь!", "не то что у людей" итп. А я соглашусь, скорее, с мнением комментаторов-пессимистов, что это не любовь, а кошачьи инстинкты. Только, в отличие от них (комментаторов-пессимистов), не буду злобно смеяться. Не смешно. Кому хочется поплакать, милости прошу:  http://www.youtube.com/watch?v=Fx7Scg7oEMA



deo_gratias: (tbilisi)
Хотела пожелать одной милой невзаимной френдессе здоровья и вдруг встретила там капчу, да такую, что ни фига не понятно. Загрустила и решила, что там и без моего комментария обойдутся. Помоги, Господи! +

А ещё весь воскресный день хотела написать о том, что рабочая суббота — это зло. 
deo_gratias: (Default)
Валера водил сегодня детей в Минск-Арену на хоккей (Александрина — его шестилетняя крестница, Даниил — её 8-летний брат).

Вначале детям не очень нравилось, а потом прониклись: Даник начал задавать вопросы, а Сандрина махать шарфиком :) Сандринка жаловалась, что не видно шайбы. "Лучше было бы им играть в темноте, а шайба чтобы светилась!" Хи-хи, представила себе: хоккеисты врезаются друг в друга в темноте, зато шайбу видят.

Глядя на бегущую рекламную строку "Минск-Арена": "НЕПРАВИЛЬНО написано: Минск-Арена, а надо МИНСКАЯ Арена!"

"А что такое Сибирь?" (Валера не ожидал вопроса и попал в тупик))
Сибирь, кстати, победила, но юные болельщики ушли чуть раньше: завтра ведь в школу.

Направляясь на остановку, увидели сломанный 38-й троллейбус. Дядя Валера фантазирует: наверное, водитель решил немного поспать за рулём, вот и остановился. Даник, увидев в окне женщину-водителя, сказал твёрдо и уверенно: "Нееет! Девушки так быстро не засыпают!" )))))))))

Валера сегодня сдал своё новое детище в типографию. Ура. Несколько ночей можно будет спать спокойно :)
deo_gratias: (Default)
Неожиданно начался дождь, с грозой. Мощный такой дождище! Теперь можно и спать ложиться :) Нет, сначала дождусь, пока закончится, а то окна пришлось закрыть: сильный ветер, ливень в хату. На балконе приятно пахнет мокрым деревом.

UPD: Господи, ну, мы же просили дождика, а не такого экстримища! :) Нет, это однозначное облегчение, лишь бы только без разрушений и жертв.

По дороге между домом и работой у меня аж три знаменитых места затопления: Второе кольцо, Комсомольское озеро и Немига. Так, вспомнилось чего-то... На работу хоть и скоро, да ещё рановато :)
deo_gratias: (Default)
После костёла зашла в ГУМ, купила подарков: набор прищепок для белья, 10 новеньких вешалок и новую тряпку для пола. Села радостно в маршрутку, а у меня в кошельке две карточки и наличных — аж сто беларусских рублей! Ну и ну, говорю... Да едьте уж, раз сели — ответил добрый и усталый водитель.

Read more... )
deo_gratias: (Default)
Ня ведаю, як пахне вулканічны пыл, але, перакананая, дым з Радыятарнага заводу брыдчэй :(((

Заўважыла: чамусьці ўсе мае беларускамоўныя допісы не замкнутыя :)
deo_gratias: (Default)
Залезла ў Ворд, напісала вялікі тэкст пра тое, як усё кепска, каб потым разьмясьціць яго ў ЖЖ і тым самым паскардзіцца ўсяму сьвету на сваё цяжкае жыцьцё. А калі скончыла пісаць, гляджу — неяк стала лягчэй, і разьмяшчаць гэны нэгатыўны тэкст перадумала.
deo_gratias: (Default)
Мы з Ганкай у Друі, у марыянскім кляштары.

У мурах хало-о-одна, жах.
Але ўсё адно добра. Пабожна і сьпеўна. Словамі пераказаць цяжка, таму мова ў мяне сёньня нейкая афіцыйная…

Зьелі ў марыянаў усе цукеркі. Не, ня ўсе. Трохі на заўтра пакінулі.

Знайшлі рарытэтную і абсалютна занядбаную фісгармонію Але яна ГУЧЫЦЬ, ды яшчэ як!

Пра бібліятэку, Рая, мы Табе потым распавядзем.

У мяне з сабой кніга Алана, якую Ганка раздрукавала сто гадоў таму, і якую я ўсё ніяк не магу дачытаць дзеля браку часу. Вось, гэтыя таварышы зараз паедуць у Мёры па справах, а я тым часам спакойна пачытаю.

Начаваць будзем у сясьцёр-эўхарыстак, ура! (люблю гэты ордэн дужа!)

Сьпявалі з Ганкай і а.Міхаілам на тры галасы івянецкія песьні (ахвяраваўшы за францішканаў, у прыватнасьці, за alesp, а таксама за дамініканаў і марыянаў. Атрымалася няблага, таму, спадзяемся, нашая малітва была пачутая дзе трэба).

Тут прыгожы стары касьцёл і кляштар пры ім. У касьцеле ікона МБ Ружанцовай, дзе ёсьць таксама асабліва дарагія мне сьвятыя. На працягу дня пастараемся закінуць найлепшыя фатакарткі ў Журнал.

Вось і ўсё
deo_gratias: (Default)
Ужо забылася, калі апошні раз заходзіла сюды. На мінулым тыдні з усіх сілаў займалася рамонтам (цяпер мы з мужам, нарэшце, жывем у новай хаціне), а потым паехала да бацькоў у Віцебск; вярнулася толькі сёньня. Схадзіць у Росіцу не атрымалася, на жаль.

У Віцебску я часу дарма не губляла.
1. Пабыла трохі зь сям’ёй.
2. Сустрэлася зь некаторымі сябрамі.
3. Зьезьдзіла з татам у грыбы і атрымала ад гэтага вялікую асалоду, калі не лічыць таго, што мяне зжэрлі камары (затое не накінуўся аніводны ласіны клешч, між іншым усе мае спадарожнікі толькі і рабілі, што здымалі зь сябе аднаго за адным).
4. Схадзіла ў Сьв.Барбару (да дамініканаў) на лацінскую Мшу (I’m lovin’ it!). Пабачыла свайго ўлюбёнага айца Міхала і новага брата Бэнэдыкта, якога даўней знала як Сержука і ў якога нядаўна адбыліся першыя шлюбы.
5. Засьпявала ў сваім касьцёлку псальм на дзень сьв.Барталамея. Заблыталася з рэфрэнам і ў выніку замест урачыстага псальму атрымаўся велікапосны. Губляю кваліфікацыю, ня йнакш...
6. Перажыла трохі непрыемных момантаў; пра гэта, магчыма, напішу пазьней, калі гумор будзе адпаведны.

А ў панядзелак мы едзем у Крым, хаця й ня трэба было бы, дзеля пратэсту супраць глупоты крымчукоў. Але здароўе важней.
deo_gratias: (Default)
У Гародні плённа працавалі і страшэнна стаміліся. Прымалі нас у Духоўнай сэмінарыі (такі гонар!). Цешуся, што ўдалася ў перапынках паабшчацца з а. Міхалам ОР (ён таксама сябра нашай Камісіі). Дарэчы, я даведалася, што ў іх у Віцебску ўжо ёсьць дзьве дамініканкі-тэрцыяркі, у якіх, між іншым, (!) маюць адбыцца вечныя шлюбы 8 сьнежня. Вось гэтак жывеш і ня ведаеш...

У апошні дзень зноў аб’явіўся па тэлефоне мой перасьледвальнік, пра якога я была ўжо забылася. Кінула адразу слухаўку; шкадую цяпер, што не сказала перад гэтым: адвалі!

Дома залезла ў ЖЖ і не магу вылезьці (мабыць, тэлефон вылучаць заўтра без папярэджаньня). Наконт Журналу ў мяне ўжо даўненька зьявілася сумная думка пра тое, што ладная частка маіх сяброў мне ці сябры, ці не сябры – незразумела. З большасьцяй кантакту – ніякага. Што зробіш, калі навыбірала сабе фрэндаў, якім ты нецікавая... Я не кажу пра Цябе, Гануля, але мы з Табой і так можам сустракацца і размаўляць хоць кожны дзень...
Хаця, папраўдзе, ёсьць і ў мяне такія сябры, нататкі якіх чытаю з асалодай, але ня маю што дадаць у камэнтарах. Усё гэта зразумела, але ж КАНТАКТУ ХОЧАЦЦА!
deo_gratias: (Default)
У суботу заплянавала адпачнуць, заняцца сабой і трохі парабіць рэклямных модуляў для маёй трэцяй працы. Але высьветлілася, што ў суботу Валера застаецца ў краме сам і мне давядзецца працаваць разам зь ім. Папратэставала трохі, але пагадзілася. Праўда, перад працай у краме пасьпела забегчы ў цырульню/саляры (у Валераву краму спазьнілася на гадзіну!). У салярыі, відаць, старыя лямпы, бо ад 8 хвілінаў эфэкт быў невялікі. Буду шукаць іншы. Папрасіла пастрыгчы мяне пакарацей. Атрымалася амаль налыса. Ня сьмейцеся. З такой фрызурай вельмі пасуюць дэкальтаваныя сукенкі і сарафаны да зямлі. Добра было бы пашыць, але, прадчуваю, пакуль я дам рады, пасьпею тры разы абрасьці.

Працоўны дзень атрымаўся спакойным, без скандальных кліентаў, якія прыходзяць у музычную краму і просяць "што-небудзь такое, як Эмінэм, але не такое", "што-небудзь, каб мяне закалбасіла", "што-небудзь у машыну" і г.д. А калі ім гаворыш "ня ведаю, што Вам трэба", парыруюць: "А нашто вы тут стаіцё?".

Прыйшлі мае ўлюбёныя кліенты - маладая сям'я зь немаўляткам. Яны пачалі хадзіць у гэтую краму яшчэ паўгоду таму. Вычыталі недзе, што цяжарным карысна слухаць клясычную музыку, а самі, здаецца, не асабліва ў ёй разьбіраліся. Нарваліся на мяне (даўней я часьцяком дапамагала Валеру па суботах), а я там лічуся лепшым спэцыялістам па клясыцы, хаця не пераслухала і 1/3 з таго, што там ёсьць. Пачалі выбіраць разам што-небудзь інструментальнае, неагрэсіўнае і нетужлівае. Так з узаемнай падачы мы шмат чаго пазналі і шмат на што падселі. Яны ня любяць складанак, а калі бяруць, напрыклад, клявірныя сачыненьні Бетховэна, дык іх не засмучае, што там сэрыя з 8 кружэлак. Заўсёды пакідаюць у краме шмат грошай - нядзіва, што прадаўцы любяць такіх кліентаў. Немаўлятка ў іх нарадзілася - чысты анёлак! Вялікі аматар клясыкі - скрынку пагрызьці (ледзь адабралі).

Прыходзіў таксама адзін кінарэжысэр, прозьвішча якога я ня памятаю, мы яго называем "Валерчык". Фантазіявалі на тэму, як бы зьняць сэрыял аб нашай краме. Мне бы хацелася, каб гэта было штосьці накшталт "Дзяжурнай аптэкі", ці "Sklepa Mopatopa". Акторамі будуць наведвальнікі - выпадковыя і пастаянныя. Над сцэнарамі можна не высіляцца - яны самі прыходзяць.

Увечары, перад закрыцьцём, папрыходзілі сябры, якім мы заўсёды радыя.

У нядзелю выспалася на тыдзень наперад. Аж занадта- да 9.26. Калі гэтак доўга сьпіш, пачынае сьніцца ўсялякая муць. Вось і мне прысьнілася, быццам мы з Валерам патрапілі ў нейкую "свабодную эканамічную зону", якая насамрэч аказалася велізарным кірмашом, але там была чамусьці свая адмысловая валюта, якую можна было тамсама набыць за даляры. І ўсё было вельмі танна. Сустрэла там былую прыяцельку, зь якой калісьці вучыліся разам у вучэльні і якую я насамрэч ня бачыла гадоў 7. Яна дэманстратыўна зрабіла выгляд, быццам мяне ня знае. Я пытаюся: "Ты на мяне пакрыўджаная? За што?" А яна: "Ну, пакрыўджаная, а за што - не скажу!.." Я панавыбірала сабе розных тавараў, але набыць не пасьпела - прачнулася.

Пасьля Імшы ў маім касьцеле схадзіла яшчэ да Катэдры - запісацца ў будслаўскую пілірымку. Я ўсё ж цешуся, што зноў іду зь Менскам, хаця сёлета я была вырашыла ісьці зь Віцебскам (там шлях больш цяжкі), але потым перадумала.

Нарэшце паглядзела кліпы Лінды. Музыкі ейнай я не аматар, але кліпы ў яе прыгожыя. Асабліва мне падабаецца "Варона".

Паглядзелі францускі фільм "Я страшненькая". Так сабе.

Выходныя прайшлі не дарма.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:46 pm
Powered by Dreamwidth Studios