deo_gratias: (cichorium intybus)

Максім Танк

Завушнiцы


О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я — упарты.
I каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце —
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягоння не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых
Ні ў час, калі смяецца,
Спявае або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся, змярканнем,—
Звіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханне.


deo_gratias: (Default)
Признаюсь Вам, друзья: сильно люблю я раннюю "Группу Стаса Намина" (она же "Цветы").

Познакомилась с творчеством группы я, конечно же, в детстве. Мало того, их лонг-плэй 1980 года "Гимн Солнцу" был в нашей семье первой пластинкой, купленной совместно со стерео-проигрывателем "Вега". Естественно, пластинка вскоре оказалась запиленной до дыр и не только потому что некоторое время была единственной в доме: альбом, на мой взгляд, был реально крут. Ещё в детстве отметила для себя прекрасный мужской хор и прекрасную же соло-гитару (лишь потом я узнала, что такой гитарный звук именуется блюзовым). Может, музыканты надо мной посмеются, пожалуйста :)

С годами отношение к диску менялось от полного обалдения до полнейшего равнодушия и наоборот. А местами пластинка становилась даже мишенью для вымещения юношеской злости брата: в начале 90-х он на кой-то ляд исписал ручкой конверт пластинки, изрисовал уникальные фотографии (на конверте, между прочим, была запечатлена история группы: дискография и фото обложек). Рыдала и думала, что не прощу гада ни за что. Я ведь не знала, что когда-то будет интернет и все испорченные картинки можно будет скачать в гораздо лучшем качестве :)

Интернет — это не только картинки, это ещё и ю-тьюб, в котором, как известно, можно найти всё! (всё, туда кем-то положенное)). Нашлась и Г.С.Н., конечно.  И тут я немножко пережила культурный шок. Во всех историях группы в качестве соло-гитариста указан сам Стас Намин, и я долгое время в это верила. Но что-то тут не складывалось. Этот юный улыбчиво-позитивный гитарист в канареечном костюме, появляющийся в клипах начала 80-х, чем-то напоминал (простите) Джимми Пейджа, но никак не Стаса Намина! И вот, случайно иль нарочно я узнала, что это... Игорь Саруханов. Да, как бы тоже лицо армянской национальности, но совершенно другое же! Самое забавное, что нынешний Саруханов напоминает себя молодого почти так же, как Стас Намин. И всё равно, не представляю, как я могла их путать. 


[Error: unknown template 'video']

Read more... )
deo_gratias: (Default)
Вельмі мілая дзяўчына.
http://toxaby.livejournal.com/513632.html?view=11133792#t11133792

А ў асобна ўзятай прыднястроўскай сям'і гатуюць баклажаны:
http://verba77.livejournal.com/350467.html

Moby

Jun. 12th, 2011 11:38 pm
deo_gratias: (Default)
Бог паслаў дармовыя білеты, і нам атрымалася пабываць на канцэрце.  Усё было вельмі добра, я толькі крыху асьлепла і аглухла )) І яшчэ на вялікі жаль, была без фатаапарату, бо дагэтуль ногі не дайшлі да майстэрні пачысьціць шкло аб'ектыву. 

Гук. На жаль, не было з чым параўноўваць канцэрт Мобі ў акустыцы Мінск-Арэны. Але месцамі музыка ператваралася ў грохат. 

Танцпол. Выглядаў дружна і шчасьліва. Уражаньне павялічвала сьвятло лямпаў. Але я, здаецца, ня здолела бы пратрымацца там, у натоўпе, і паўгадзіны. На шчасьце, у нас былі сядзячыя месцы. Але часам на тых крэслах мы не вытрымлівалі і пачыналі прытопваць ды пахіствацца. Памятаеце, даўней на канцэртах народ сьвяціў запальнічкамі? Цяпер іх замянілі блакітнаватыя дысплэі фота-і відэакамэраў, уключна з мабільнікамі. Здалёк вельмі эфэктна выглядалі ў цемры.

Сьвятло (асьвятленьне). Мне здаецца, бывае цікавей.

Музыканты. Невядома, хто там на бэк-вакале: сам Мобі ці гэтая цудоўная мулатка зь неверагодным дыяпазонам, Джой Малкольм. Увогуле, акрамя барабаншчыка, у групе музыкі — кабеты: басістка, скрыпачка, клявішніца.

Мобі. Музыка яго па сваёй мэлядычнасьці і мінорнасьці нагадвае мне кінатворы Аляксея Рыбнікава, якога люблю зь дзяцінства. Кліпы, на мой погляд, — спрэс пра самотнага чалавека. Часам выклікаюць у мяне скупую сьлязу. Мужык Рычард Мэлвіл Хол, здаецца мне, па жыцьці вельмі добры. Паміж песьнямі часам даставаў фатаапарат і здымаў танцпол ("Вы мяне здымаеце, а я буду здымаць Вас!")). І нам вельмі спадабалася ягонае "ДьякУю, дьякУю!"
 




[Error: unknown template 'video']
deo_gratias: (Default)



[Error: unknown template 'video']

Хрыстус прыйшоў на зямлю, каб перамагчы зло і сьмерць. Радуймася! Перамагайма ў сабе зло ва ўсе нашыя дні!

NRM

Oct. 18th, 2010 07:19 pm
deo_gratias: (Default)
Спадарства, я тут паслухала напаўзабыты "Я нарадзіўся тут", на "Палянэзе" зьлёгку прасьлязілася, і мяне раптам апанаваў прыступ патрыятызму :)

Дапамажыце хворай: падкажыце, калі ласка, як сьцягнуць NRMаўскіх "Трох чарапах" з інтэрнэту, альбо падзяліцеся mp3 празь які файлаабменьнік, каму не шкада, га?
deo_gratias: (Default)

[Error: unknown template 'video']

Дарэчы, народзе францішканскі! А ці ня брат Андрыян там фігуруе ў відэашэрагу?
deo_gratias: (tbilisi)

[Error: unknown template 'video']

И кто мне скажет, что она не пасхальная? ))))))))))
deo_gratias: (Default)
Прабачце, Астапа панесла :) Гэтым разам фінскі фальклёр


[Error: unknown template 'video']
deo_gratias: (Default)
И когда я уже научусь с первого раза выкладывать ролики? :)


[Error: unknown template 'video']

Как Вы думаете, что это за инструмент звучит, кроме скрипки и голоса? Думаете, баян? Я тоже так думала :)

А вот и нет: это фисгармония — редкая и волшебная!

[Error: unknown template 'video']

Какое милое трио!
А голос Эммы (вроде бы слабенький, но какой-то необычный, чарующий) напоминает мне голос моей бабушки. Правда, по-шведски петь она не умела :)
deo_gratias: (Default)
Мечтаю о новом диске нашего хора. Даже о двух: один чтобы был Марийный, а другой – а капелла, из полифонических произведений, которые я так люблю. Не представляю, что для этого можно сделать. Руководительница ещё не может опомниться от предыдущего диска (Рождественского), выпущенного ровно 4 года назад! Стольких он стоил ей нервов. Ни она, ни кто-либо ещё из участников хора моей мечты не разделяют, по крайней мере, не верят, что это реально. То ли их пессимизм связан с финансовой стороной, то ли с… мягко говоря, неидеальной подготовкой хора. Но мечтать-то не вредно!

А вот список наиболее любимых мною полифонических песен из нашего репертуара:

Johann Crüger. Exsultate Deo / Sumite psalmum (Ps. 81, 2-3)

Giuseppe Ottavio Pitoni. Laudate Dominum (Ps. 150)

G.P.da Palestrina. Iesu Rex Admirabilis

Urban Loth. O radix Iesse

Цыпрыян Базылік. Будзе той багаславёны

Цыпрыян Базылік. Божая дабрыня
deo_gratias: (Default)
Расла я ў сям’і вялікіх аматараў музыкі, і на працягу майго раньняга дзяцінства ў нас пастаянна штосьці круцілася на бабіньніку (пазьней, ужо калі нарадзіўся брат, перайшлі на вінілы; а апошнія 15 год бацькі аддаюць перавагу тэлевізару). Былі гэта, у асноўным, складанкі, уласнаручна сабраныя бацькам: штосьці перапісвалася у сяброў, а штосьці пірацілася зь літоўскіх і польскіх радыёстанцыяў падчас летніх адпачынкаў у татавых бацькоў на Ашмяншчыне. Гэткім чынам мы мелі плойму прыгожай музыкі зь невядомымі выканаўцамі, бо тата мог прыгадаць далёка ня ўсіх. Польскіх ансамбляў на нашых складанках было мінімум 4, але ведалі мы толькі найпапулярнейшую назву – “Czerwone Gitary”...

Гадоў пасьля 20-ці я нанова зацікавілася тымі гістарычнымі запісамі і часта іх слухала. І запала на адну песеньку нейкага польскага zespołu. Паспрабавала была высьветліць у знаёмых законьніц-полек, якія служаць у Віцебску, ці ня ведаюць яны, хто гэта. Яны ня ведалі, але сказалі, што гэта адназначна не “Cz.G”. Загадка засталася неразгаданай і хутка забылася. Але ўзгадалася зноў з пачаткам майго доступу да інтэрнэту.

Даведалася я, што вельмі папулярнымі ў Польшчы напрыканцы 60-х акрамя “Cz.G” былі таксама „Skaldowie”. Падумалася: а чаму гэта ня могуць быць яны? У нашых музычных крамах іх, канечне, няма (затое “Cz.G” – аж 4 CD і адна mp3-шка!) Пачытала ў інтэрнэце тэксты Skaldów – патрэбнага не знайшла. Але невядома нашто сканструявала ліст да чалавека, які на сайце Skaldów адказвае за кантакты, распавёўшы яму праблему і далучыўшы фрагмэнт песенькі, які я па памяці набрала ў finale. Ліст паклала ў бат у папку адпраўкі і там ён ляжаў каля месяца, бо адправіць яго я так і не асьмелілася...

Потым на маёй працы была праблема з сайтам і, адпаведна, з поштай на тым сайце. Калі гэта ўсё наладзілася, падышоў супрацоўнік да майго кампутару, каб праверыць ці працуе ў мяне пошта. І перш чым да мяне дайшло, што адбываецца, ліст з папкі адпраўкі быў пасьпяхова дасланы руплівай рукою майго супрацоўніка. Праз пару дзён я атрымала адказ з камплімэнтам наконт маёй польскай мовы і з жалем, што гэта – ня песенька Skaldów. Але пан паспрабуе даведацца, хто гэта, і тады мне паведаміць. Няўжо мая загадка нарэшце разгадаецца?
deo_gratias: (Default)
Слухаючы “Už jsme doma” (“Uprostřed slov”) напэўна раз ужо 20-ты, толькі сёньня заўважыла, што на гэтым альбоме два саксафоны (ха-ха-ха!)

Некалькі гадоў таму яны прыяжджалі ў Менск; мне іншы раз здаецца, што такога ня можа быць, што гэта быў сон. Але гэта быў факт. Гледачоў у залі было чалавек... 200 (палова акрэдытаваных). Для кагосьці “Už jsme doma” - пусты гук, а хтосьці папросту ня ведаў, бо рэклямы не было ніякай.

Цяпер, здаецца, у іх увогуле няма саксафаніста. Па-мойму, гэта вялікі для іх брак.
deo_gratias: (Default)
Думала, што бы такога напісаць пра "Gloria" Vivaldi, раз за разам сьцірала напісанае і нарэшце прыйшла да высновы, што не магу апісаць гэты неверагодны твор, ад якога я проста паміраю.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:46 pm
Powered by Dreamwidth Studios