deo_gratias: (Default)
Гады два таму прысьніла цікавы сон. Быццам іду я па велізарным полі, кіруючыся да нейкага мікрараёну (накшталт Лошыцы-2 - яна таксама пасярод поля стаіць). А поле мёртвае - бяз жаднай травінкі. І рассохлае да такой ступені, што шчыліны пакраілі яго на кавалкі. Нібы ў пустэльні, толькі там звычайна кавалкі аднолькавай велічыні, а ў маім сьне былі розныя - ад некалькіх сантымэтраў да 1,5 м. у дыямэтры. Іду і прыглядаюся да гэтых кавалкаў, аж раптам заўважаю, што натура ўтварыла там ня толькі шчыліны, але й цудоўныя графічныя малюнкі - у кожным кавалку свой. І вось на маім шляху, проста пасярод сьцежкі, пратаптанай мноствам ног, апынуўся вялікі кавалак глебы, у якім быў "намаляваны" гэрб Менску - Маці Божая з анёламі,- толькі яшчэ ўпрыгожаны па краёх цудоўным арнамэнтам з расьлінаў. Малюнак быў вельмі дакладны, прыгажосьці незямной. Я ажно спынілася, заварожаная гэткім відовішчам. Прыглядзеўшыся, заўважыла, што большасьць чалавецкіх сьлядоў імкнуліся абысьці абраз - сьцежка ў гэтым месцы дваілася. Дакладней, траілася, бо хто-ніхто ўсё ж-такі праходзіў пасярэдзіне. Я з гэтага абурылася: як жа так, ці ж можна нагамі па выяве Маці Божай... А нейкі пажылы дзядзька, які ішоў побач са мной, прамовіў: "ЯНЫ ТУТ ПЯТНАЦЦАЦЬ ГАДОЎ ХАДЗІЛІ І ЯШЧЭ ПЯТНАЦЦАЦЬ ХАДЗІЦЬ БУДУЦЬ!"
deo_gratias: (Default)
У суботу заплянавала адпачнуць, заняцца сабой і трохі парабіць рэклямных модуляў для маёй трэцяй працы. Але высьветлілася, што ў суботу Валера застаецца ў краме сам і мне давядзецца працаваць разам зь ім. Папратэставала трохі, але пагадзілася. Праўда, перад працай у краме пасьпела забегчы ў цырульню/саляры (у Валераву краму спазьнілася на гадзіну!). У салярыі, відаць, старыя лямпы, бо ад 8 хвілінаў эфэкт быў невялікі. Буду шукаць іншы. Папрасіла пастрыгчы мяне пакарацей. Атрымалася амаль налыса. Ня сьмейцеся. З такой фрызурай вельмі пасуюць дэкальтаваныя сукенкі і сарафаны да зямлі. Добра было бы пашыць, але, прадчуваю, пакуль я дам рады, пасьпею тры разы абрасьці.

Працоўны дзень атрымаўся спакойным, без скандальных кліентаў, якія прыходзяць у музычную краму і просяць "што-небудзь такое, як Эмінэм, але не такое", "што-небудзь, каб мяне закалбасіла", "што-небудзь у машыну" і г.д. А калі ім гаворыш "ня ведаю, што Вам трэба", парыруюць: "А нашто вы тут стаіцё?".

Прыйшлі мае ўлюбёныя кліенты - маладая сям'я зь немаўляткам. Яны пачалі хадзіць у гэтую краму яшчэ паўгоду таму. Вычыталі недзе, што цяжарным карысна слухаць клясычную музыку, а самі, здаецца, не асабліва ў ёй разьбіраліся. Нарваліся на мяне (даўней я часьцяком дапамагала Валеру па суботах), а я там лічуся лепшым спэцыялістам па клясыцы, хаця не пераслухала і 1/3 з таго, што там ёсьць. Пачалі выбіраць разам што-небудзь інструментальнае, неагрэсіўнае і нетужлівае. Так з узаемнай падачы мы шмат чаго пазналі і шмат на што падселі. Яны ня любяць складанак, а калі бяруць, напрыклад, клявірныя сачыненьні Бетховэна, дык іх не засмучае, што там сэрыя з 8 кружэлак. Заўсёды пакідаюць у краме шмат грошай - нядзіва, што прадаўцы любяць такіх кліентаў. Немаўлятка ў іх нарадзілася - чысты анёлак! Вялікі аматар клясыкі - скрынку пагрызьці (ледзь адабралі).

Прыходзіў таксама адзін кінарэжысэр, прозьвішча якога я ня памятаю, мы яго называем "Валерчык". Фантазіявалі на тэму, як бы зьняць сэрыял аб нашай краме. Мне бы хацелася, каб гэта было штосьці накшталт "Дзяжурнай аптэкі", ці "Sklepa Mopatopa". Акторамі будуць наведвальнікі - выпадковыя і пастаянныя. Над сцэнарамі можна не высіляцца - яны самі прыходзяць.

Увечары, перад закрыцьцём, папрыходзілі сябры, якім мы заўсёды радыя.

У нядзелю выспалася на тыдзень наперад. Аж занадта- да 9.26. Калі гэтак доўга сьпіш, пачынае сьніцца ўсялякая муць. Вось і мне прысьнілася, быццам мы з Валерам патрапілі ў нейкую "свабодную эканамічную зону", якая насамрэч аказалася велізарным кірмашом, але там была чамусьці свая адмысловая валюта, якую можна было тамсама набыць за даляры. І ўсё было вельмі танна. Сустрэла там былую прыяцельку, зь якой калісьці вучыліся разам у вучэльні і якую я насамрэч ня бачыла гадоў 7. Яна дэманстратыўна зрабіла выгляд, быццам мяне ня знае. Я пытаюся: "Ты на мяне пакрыўджаная? За што?" А яна: "Ну, пакрыўджаная, а за што - не скажу!.." Я панавыбірала сабе розных тавараў, але набыць не пасьпела - прачнулася.

Пасьля Імшы ў маім касьцеле схадзіла яшчэ да Катэдры - запісацца ў будслаўскую пілірымку. Я ўсё ж цешуся, што зноў іду зь Менскам, хаця сёлета я была вырашыла ісьці зь Віцебскам (там шлях больш цяжкі), але потым перадумала.

Нарэшце паглядзела кліпы Лінды. Музыкі ейнай я не аматар, але кліпы ў яе прыгожыя. Асабліва мне падабаецца "Варона".

Паглядзелі францускі фільм "Я страшненькая". Так сабе.

Выходныя прайшлі не дарма.
deo_gratias: (Default)
Калісьці я мела першае юнацкае каханьне, якое вучылася ў Харкаўскай вайсковай вучэльні. Мы пэўны час ліставаліся, а потым нешта не заладзілася, лісты я спаліла, а адрас у нататніку заклеіла паперай. Потым (недзе праз 2 гады), калі пра яго ўжо думаць ня думала, прысьніла я сон, як быццам А. прыслаў мне ліст, першы абзац якога я ўважліва прачытала (там было штосьці накшталт: засумаваў за табой, ня ведаю, што паміж нас прабегла.. і да т.п.). А потым, як гэта звычайна бывае ў сьне, адклала гэткі інтрыгуючы ліст убок, тыпу, прачытаю потым - і прачнулася. Прачнулася ўражаная, у рамантычным гуморы. Захацелася мне да яго напісаць, да так, што хоць крычы! І пачала я патроху тую паперчыну адклейваць. Атрымалася надзіва ахайна, нічога нідзе не парвалася. Але напісаць хлопцу ліст так і не ўдалося, бо за гэтыя два гады я забылася, што ня толькі заклеіла адрас, але папярэдне шчодра яго закрэсьліла...

UPD Нашла этого парня на "одноклассниках". Живёт в Москве — это всё, что я о нём знаю. Зарегистрировался он на этом сайте очень-преочень давно и с тех пор почему-то туда больше не заходил. Поэтому связь с ним у нас так и не наладилась. А если честно, то и не сильно хочется её налаживать :)
deo_gratias: (Default)
Прысьнілася, што зьбіраюся паступаць у Акадэмію музыкі. Але ўсё яшчэ ёсьць сумненьні, і я чапляюся да ўсіх сваіх знаёмых былых студэнтаў Акадэміі з пытаньнем: а ці не пазнавата мне будзе паступаць у 33 (!) гады?
Потым паўстаў выбар: на які факультэт мне пайсьці. Вырашыла, што на дырыжорскі, і толькі тады я ўзгадала, што ня маю якой-кольвек пачатковай музычнай адукацыі.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:47 pm
Powered by Dreamwidth Studios