deo_gratias: (Default)
Зь Вікіпедыі: "Валачо́бнікі - група мужчын (часам з жанчынамі), якія ў першы дзень пасля Вялікадня зь вечара і ўсю ноч абходзілі двары і сьпявалі пад вокнамі валачобныя песьні...
Валачобны гурт складаўся запявалы ("пачынальніка"), падпявальнікаў, музы́кі (звычайна скрыпача) і механошы, які зьбіраў дары ("валачобнае" - фарбаваныя яйкі, вялікодныя булкі, сыр, невялікія грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Поўначы і Ўсходзе Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая сьвяточная забава."

Праўда, мужчын на гэтае мерапрыемства нам раскруціць не асабліва ўдалося, таму ў нас была "група жанчын, часам з мужчынамі" ))) Таксама мы адступілі ад канонаў адносна часу сутак: пайшлі каля 16 вечара, каб пасьля пасьпець на апошнюю электрычку. Курт наш хадзіў па дварах упершыню, таму напачатку саромеўся. Але людзі шчыра радаваліся, называлі нас малайцамі, казалі, што мы прынесьлі добры настрой, і шчодра нас адорвалі. Вельмі важна, што сьвяткаваньне Вялікадня прыйшлося ў адзін дзень для ўсіх хрысьціянскіх канфесій: можна было заходзіць у кожны дом, ня думаючы пра тое, католікі там ці праваслаўныя, сьвяткуюць там ці яшчэ посьцяць.

Падчас маёй вучобы ў пед. вучэльні на ІІІ курсе ў нас быў конкурс беларускіх народных звычаяў і нашай групе дасталіся акурат "Валачобнікі". Але я з таго досьведу памятаю толькі тое, што мы зь Людкай як самыя высокія былі апранутыя мужыкамі і танчылі зь дзяўчатамі польку. Таксама памятаю, што "хадзілі па хатах" і ў адной зь іх "выганялі нячыстую сілу" )) Нячысьціка грала Вера К., якая цяпер завуч адной з раённых школ ))) Так што досьвед мой не прыдаўся ані. Адну песьню ўзгадала з рэпэртуара Івана Кірчука ("А сьвяты Юрай, дзе ж ты бываў"), рэшту ўзяла з усяведнага інтэрнэту.

Былі мы ўсе невыспаныя пасьля Велікодных набажэнстваў, прыехалі, нібы тры вялыя агуркі. А пасьля добрага Райчынага абеду нас увогуле размарыла. Песьні развучваць не хацелася, настрою не было. Але ён імгненна ўзьнік падчас грымаваньня, і больш не зьнікаў, аж да самога дому )))


Асьцярожна: трафік! )) )
deo_gratias: (Default)
_1.jpg_2.jpg_3.jpg_4.jpg_7.jpg
_8.jpg_9.jpg_8-1.jpg9-1.jpg9-2.jpg
_10.jpg11.jpg13.jpg14.jpg15.jpg
16.jpg17.jpg18.jpg19.jpg20.jpg
22.jpg23.jpg24.jpg25.jpg26.jpg

увага: трафік (каля 4 Мб) )
deo_gratias: (выяўка)
Ну, что Вам сказать про хоккей. Впечатление было настолько ошеломляющим, что я, кажется, ничего не поняла :). Даже обидно было — думала, что уж глядя непосредственно на поле, буду очень внимательной, не то что перед телевизором, но всё происходило так быстро... Сидела, как дурак. И размышляла об арбитрах — какая же реакция должна быть у людей, когда события пролетают по три в секунду! Из меня арбитра бы не вышло — точно! :)

На первый период мы слегка опоздали, американцы к тому времени уже забили первый гол. Мы втроём — я, Валера и Валерин папа — нахально проникли на трибуны прессы. Люди с воооотакими объективами, и я рядышком со своей мыльницей :)

Не успели мы занять места, как случилось несчастье со шведским игроком. Прямо на моих глазах он ударился головой о бортик и остался недвижим. Все так растерялись, что несколько первых секунд никто не подъезжал к нему — он так и лежал на спине один. Потом появились врачи. Я не знаю, было ли это сотрясение мозга или перелом шеи (информации в интернете пока нет), но руками парень шевелил. Его поместили в фиксатор и увезли на каталке-носилках под аплодисменты публики. Меня всегда очень трогают такие аплодисменты. Возможно, в этом случае, последние в карьере молодого игрока :((( Дай Бог, чтобы с ним всё было хорошо! Оказалось, его падение произошло в результате грубой игры американского юноши по фамилии Ватсон, который попал на скамейку штрафников аж на 5 минут! Мужская игра, да...

А вот играли шведы слабо. Лишь под конец 2-го периода разыгрались, но было уже поздно. Мы болели за американцев (а папа — за шведов))), но хлопали каждому голу и каждой удачной защите ворот :) Били шведы по воротам мало, но красиво, а американский вратарь Джек не менее красиво ловил шайбы в ловушку (будто на тренировке — заметил Валера), чаще всего левой рукой. Разумеется, его наградили как лучшего игрока сборной.

То ли ощущение времени было другое, то ли просто игру редко останавливали, но прошло всё молниеносно быстро. Ещё не окончился матч, а я думала о том, что надо бы при случае сходить на хоккей ещё :)

Народ болел старательно, тем более, что играли "не наши". Большинство, правда, явно болело против чемпионов мира :) Какая же, оказывается, акустика в почти полной "Минск-арене", когда все вдруг кааак рявкнут! И непонятно, то ли кричат по-английски "Ю Эс Эй!", то ли по-русски "Шве-ци-я!" Когда это всё сливалось, непонятно было, кто за кого болеет. А второе слово напоминало ещё "Рос-си-я!"))).

Американцы выиграли со счётом 3:1.

А как радовались мальчишки победе! Как мальчишки просто! :))) В тот момент, когда на лёд полетели шлемы и перчатки, у меня сдохли батарейки :))) Я, конечно, поменяла их и немножко зафиксировала церемонию награждения. Третье место заняли финны, обыгравшие в тот же день российскую юношескую сборную. Во время церемонии случился маленький конфуз, когда какой-то приз достался сборной Швейцарии, а переводчик перепутал и сказал по-английски "Швеции", и шведский капитан — красавчик Ларссон — чуть не поехал за призом :) Ну, он лично и так аж две награды получил, не считая серебряной медали.

Снимать старалась в паузах и в моменты вбрасываний, когда все замирают и позируют :))) Но удалось даже заснять один гол :) Кажется, второй по счёту. О художественных достоинствах снимков речи нет. Это просто хроника :)
deo_gratias: (Default)
ЛЮДИНА РОКУ: Валера: Пётра Рудкоўскі ОР.
Воля: Яцак Дудка ОР

НАПІЙ РОКУ: Валера і Воля: "Чернігівське біле нефільтроване"

НАСТРІЙ РОКУ: Валера: зьехаць у Кіеў або Нью-Ёрк.
Воля: новае жыцьцё пачынаецца

ПОЛІТИК РОКУ: Валера: Пётра Рудкоўскі.
Воля: Пётра Рудкоўскі

МУЗИКА РОКУ: Валера: SOUL.
Воля: Генрых Бібер

ФІЛЬМ РОКУ: Валера: "Survive 5+".
Воля: "Скрадзенае лета"

ПОДРОЖ РОКУ: Валера і Воля: Гурзуф, Кіеў

ЗНАЙОМСТВО РОКУ: Валера: дк. П. Рудкоўскі ОР, а.Гжэгаж ОМІ.
Воля: maria_beata

РОЗЧАРУВАННЕ РОКУ: Валера: Беларусь.
Воля: чарговае расчараваньне ў выбранай прафэсіі

ОСОБИСТА ПОДІЯ РОКУ: Валера: новая кватэра.
Воля: новае імя

КНИГА РОКУ: Валера: "Как пишутся и продаются сценарии в США".
Воля: Брэвіяр

КАБАК РОКУ: Валера: "Тралі-валі" — фастфуд у Кіеве.
Воля: "Лідо" — фастфуд у Менску

МРІЯ НА НАСТУПНИЙ РІК: Валера: беларускамоўны Плэйбой.
Воля: беларускамоўная Фронда
deo_gratias: (Default)
Мела рацыю Марыся, маўляў, гэта збольшага курсы для арганістаў. Высьветлілася, што паміж усіх курсантаў я адна не была арганісткаю. Але гэта не перашкодзіла мне наведваць лекцыі арганазнаўства (і цяпер я ведаю, што такое хаўптвэрк, бруствэрк, рукпазытыў і г.д. Невядома, праўда, нашто гэта мне, але ўсё роўна...) і пасябраваць з арганістамі. Акрамя арганазнаўства былі яшчэ ўводзіны ў грэгарыянскі харал, хор і індывідуальныя заняткі па аргане, клявесіне, пастаноўцы голасу. Курсантаў было мала - усяго чалавек 12 (бо хтосьці выбраў Варштаты ў Івянцы, хтосьці па іншых прычынах ня здолеў прыехаць), затое больш часу ўдзялялася індывідуальным заняткам. Я трохі пазаймалася вакалам; думаю, у далейшым жыцьці мне гэта дапаможа. Кожны дзень пасьля сьв.Імшы адбываліся канцэрты курсантаў і выкладчыкаў. Прымалі нас вельмі добра... Адным вухам пачула сьпеў з івянецкіх Варштатаў, калі патэлефанавала Ганулі. Думаю, што там было таксама файна — па-свойму. Шкада, што немажліва было пабываць там і там.
deo_gratias: (Default)
Ну что Вам сказать про паломничество? Оно у меня уже четвёртое (первое было в 2001 г из Лепеля, там у меня была первая исповедь и причастие, потом я один раз ездила поездом, а затем три года подряд ходила с Минском. Будславские паломничества характеризуются духовным очищением и многочисленными чудесами для отдельных людей. Это моё паломничество к Матери Божей Будславской было, пожалуй, самым чудесным и ... (ёлки-палки, не знаю, как перевести «плённы»). Всё, что творится сейчас в моей душе – вещь настолько интимная, что описать это очень непросто. Я и не буду.

Всего нас из Минска шло около 400 чел. Кроме минчан там были паломники со Слуцка, Бобруйска, Осиповичей, Гродно, были 20 человек из СПб, среди них – 6 братьев францисканцев конвентуальных из монастыря, кажется, св.Антония Падуанского, трое из них белорусского происхождения. Также с нами были четверо доминиканцев из Кракова и Варшавы. Доминиканцы ходят в Будслав с Минском традиционно, также традиционно по пути проводят конференции. Темой конференций в этом году была Евхаристия. С нами шли шестеро священников, которые исповедывали просто на дороге и много кто этим воспользовался. А у кого не было такой потребности, могли просто вызывать их для набожной беседы. Как же это прекрасно: разговаривать со священником или иной ... (кансэкраваны – не знаю, как это по-русски, короче, священники, диаконы, семинаристы и законные братья и сёстры), без боязни, что отнимаешь у них время!

В этом паломничестве я увидела, какой бывает настоящая братняя любовь, увидела очень простых и скромных людей большой веры. В начале пути я себе постановила ни от чего не раздражаться и ни на что не жаловаться, а наслаждаться каждой секундой этого паломничества, и оно пролетело мгновенно. Не знаю, как я доживу до следующего. Не знаю, удастся ли мне сохранить сегодняшнее настроение надолго.

Напоследок цитата от бр. Яцека ОР: «Не надо переживать о том, что всё закончилось, потому что радость встречи всегда сильнее печали расставания!»
deo_gratias: (Default)
Ну, што Вам сказаць пра пілігрымку? Яна ў мяне ўжо чацьвёртая (першая была ў 2001 годзе зь Лепеля, там у мяне адбылася першая споведзь і Камунія (Прычасьце), затым я 1 раз езьдзіла ў Будслаў цягніком, потым тры гады запар хадзіла зь Менскам. Будслаўскія пілігрымкі характарызуюцца духовым ачышчэньнем і шматлікімі цудамі для асобных людзей. Гэтая мая пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай была, бадай, самай цудоўнай і плённай. Усё, што чыніцца цяпер у маёй душы – справа настолькі інтымная, што апісаць гэта вельмі цяжка. І ня буду. Напішу крышачку сухіх фактаў.

Усяго нас зь Менску ішло каля 400 асобаў. Акрамя менчукоў там былі пілігрымы са Слуцка, Бабруйска, Асіповічаў, Гародні, былі нават 20 чалавек з Санкт-Пецярбурга, сярод іх – шасьцёра братоў-францішканаў канвэнтуальных з кляштару, здаецца, сьв. Антонія Падуанскага, трое з тых братоў паходзяць зь Беларусі. Таксама былі чацьвёра братоў-дамініканаў з Кракава і Варшавы. Дамінікане ходзяць у Будслаў зь Менскам традыцыйна і таксама традыцыйна праводзяць канфэрэнцыі падчас шляху. Тэмай сёлетніх канфэрэнцыяў была Эўхарыстыя. З намі ішлі шасьцёра сьвятароў, якія маглі ўдзяляць сакрамэнт споведзі проста па дарозе і шмат хто з гэтага скарыстаў. А хто ня меў патрэбы ў споведзі, маглі проста выклікаць іх на пабожную размову. Як жа гэта файна: размаўляць са сьвятаром або зь іншай кансэкраванай асобай, не баючыся, што забіраеш у яе час!!!

У гэтай пілігрымцы я пабачыла, якая бывае сапраўдная братэрская любоў, пабачыла вельмі простых, сьціплых людзей вялікай веры. Напачатку шляху я пастанавіла сабе пастарацца ні на што не наракаць і насаладжацца кожнай сэкундай трываньня ў гэтай пілігрымцы, дык яна прайшла так хутка – проста імгненна! Ня ведаю, як я дажыву да наступнай. Ня ведаю, ці ўдасца мне захаваць сённяшні настрой на доўгі час.

Напасьледак цытата ад брата Яцака: “Ня трэба перажываць, што ўсё скончылася, бо радасьць сустрэчы заўжды мацнейшая за смутак расстаньня!”

Ура!

Jun. 24th, 2005 10:00 am
deo_gratias: (Default)
У панядзелак - на Будслаў!!!
Маё начальства пашкадуе, калі не адпусьціць мяне. Бяз гэтай тыднёвай малітоўнай практыкі я буду злая і сумная. Калі не адпусьцяць - пайду так. Няхай звальняюць.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:47 pm
Powered by Dreamwidth Studios