deo_gratias: (Alice)
Новая фіранка на кухні. Нарэшце.

deo_gratias: (Default)
Калі прагноз надвор'я паказвае ў Менску 15 градусаў, а ў Маскве – 28 – добрага не чакай: будзе бура. Што й адбываецца вось у гэты самы момант. Вяртаючыся дадому, ратуючыся ад дажджу і ветру з дапамогай парасону, ледзь не наляцела на дрэва, якое ляжала проста на прыступках каля жылога дому. Малады здаровы ясень папросту выдрала з коранем. Добра, калі ў гэты момант ніхто ня йшоў па тых прыступках. Учора таксама ліў дождж, але такога моцнага ветру не было. Затое затапіла падземны пераход на маім шляху (давялося нелегальна перабягаць вул.Арлоўскую) і частку Машэрава ля Камсамольскага возера. Там заўсёды такія прыгожыя патопы бываюць – утвараецца не раўнуючы грузінская горная, бурлівая рэчка, якая ўпадае ў возера. Глыбіня – па сьцёгны даросламу чалавеку. А выцякае "рэчка" моцным напорам з усіх бліжэйшых залевасьцёкаў (штосьці там заўсёды здараецца падчас вялікіх залеваў), а таксама з альтэрнатыўнага возера, якое ўтвараецца на праспэкце (таксама, напэўна, камсамольскае). Відовішча – супэр! Толькі не для тых, хто тралейбусам едзе...

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:47 pm
Powered by Dreamwidth Studios