deo_gratias: (Default)
Залезла ў Ворд, напісала вялікі тэкст пра тое, як усё кепска, каб потым разьмясьціць яго ў ЖЖ і тым самым паскардзіцца ўсяму сьвету на сваё цяжкае жыцьцё. А калі скончыла пісаць, гляджу — неяк стала лягчэй, і разьмяшчаць гэны нэгатыўны тэкст перадумала.
deo_gratias: (Default)
Зайшла на хвілінку ў трыкатажнае атэлье, паглядзець белы швэдар (каб на Аблучынах выглядаць прыстойна). І ледзь ня ўпала, убачыўшы, што проста насупраць уваходу вісіць і на мяне глядзіць малочна-белая сукенка, а на ёй яшчэ чорная жакетка без каўняра!!! Бяры і купляй!
Праўда, ўсё адзеньне аказалася неверагоднага памеру (ахайна сашчэпленае ззаду аграфкай па ідэальнай фігуры манекена), а кошты на гэтае адзеньне аказаліся зусім не дамініканскія. 

АЛЕ ЎРАЖАНЬНЕ!!!

Як тут звычайна пішуць… ржунимагу!
deo_gratias: (Default)
Пасьля інтэрнэт-кавярні пайшла трохі папрацаваць у Секцыю касьцельнае музыкі (гэта мая праца ў вольны час і хутчэй для душы, чым для заробку), што каля Катэдры. Па дарозе сустрэла В.Падгайскую, і яна мне паведаміла добрую навіну пра тое, што ў Катэдру прывезьлі арган. (Што ж, УРРА-А-А!!! Цешуся за арганістаў і вернікаў).

А потым я ўбачыла дзьве неверагодныя прыродныя зьявы. Падыходзячы да аркі, якая вядзе ў касьцельны двор, бачу – ляціць матыль Дзённае паўлінавае вока, але неяк дзіўна: ня рухаючы крыламі, як быццам яго нехта за невідомую нітачку прывязаў і цягне. Зацікавілася, паглядзела пільней: аж гэта мёртвага матыля цягне аса! Прычым ёй цяжка і нязручна, але ўсё адно цягне.
Вяртаючыся зь Секцыі, НА ТЫМ ЖА МЕСЦЫ бачу котку (што заўсёды тусуецца каля фотаатэлье), якая цягне ў зубах ладны кавалак паперы. Ёй таксама нязручна, бо ён засланяе ёй абзор. Выглядала гэта мала таго што дзіўна, але й сьмешна. Як быццам котка штосьці чытае падчас шпацыру. Аказалася, што нехта ёй вынес нейкай ежы (ці мяса, ці рыбы), якую трэба было ўвалачы ў больш бясьпечнае месца, а яна прыліпла да паперы. Шкада, не было з сабой фотаапарату!

ПО-РУССКИ:
После инт-кафе решила пойти поработать в Секцию костёльной музыки (моя работа в свободное время, скорее, не ради денег, но для души), что возле Кафедрального костёла. По дороге встретила О.П. и та мне сообщила добрую весть о том, что в Катэдру привезли орган. Рада за органистов и верующих!
А потом я увидела два невероятных природных явления: вначале увидела бабочку Дневной павлиний глаз, которая как-то неправильно летела, как будто её привязали к невидимой ниточке. Подошла поближе – оказалось, что это мёртвую бабочку тащит оса. Ей тяжело и неудобно, однако тащит. Возвращаясь из Секции домой увидела НА ТОМ ЖЕ МЕСТЕ кошку, которая несла в зубах кусок бумаги, причём выглядело это не столько странно, сколько комично6 как будто кошка решила почитать во время прогулки. Ей тоже было неудобно, потому что бумажка закрывала обзор. Оказалось, что ей кто-то вынес еду на бумажке, она решила её перенести в безопасное место, а еда прилипла к бумажке.
В такие моменты жалеешь, что нет с собой фотоаппарата.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:40 pm
Powered by Dreamwidth Studios