deo_gratias: (pies)
[personal profile] deo_gratias
Type your cut contents here.

СЬВЯТЫ ЧАЛАВЕК

 

Жыў даўней на зямлі сьвяты чалавек. Жыў ён не то што багато й не саўсім бедно, а так сабе, як Бог даў. Е хлеб, та есь, а немашака, та й так абойдзецца. Жыў ён у вёсцы на самум канцы. Хто ні йдзе, та к яму заходзіць на нач. Усіх то ён прымае, добрым словам прывітае, накорміць, напоіць, чым мае, часам квасам, а часам вадою, ды не бедою. Паважаюць ды кахаюць яго старцы ўбогіе да людзі падарожные, бо любіць увесь сьвет лагодны прывет. Прышоў к яму раз убогі старэнькі храменькі, пасілкаваўся, пераначаваў да й зьбіраецца ў дарогу.  “Аддыхай, Божы чалавечэ, – кажэ яму той сьвяты чалавек, – даў Бог нядзельку, пойдзем у цэркву.” Падзякуваў той старац да й астаўса. Пашлі яны разам у цэркву маліцца Богу, пакуль баба згатовіць абед. А цэркаў была за ракою. Ведамо, якіе на ўёсках масты: зімою Бог мосьціць, а ўлетку вада высыхае, та й бродзькі можна перайсьці. Падышлі яны к рацэ да й спускаюцца з берага к вадзе. Пляснуў старац па вадзе сваею кавенёю, от вада й расступілася да самаго дна. Перайшлі яны па сухому дну на другі бераг, от і пазнаў той сьвяты чалавек, што гэто не просты старац, а сьвяты ўгоднік Божы. От ён пакланіўса  яму да самае землі да й кажэ: “Я бачу, што ты святы ўгоднік Божы, не стою я таго, каб разам з табою йці ў Божую цэркву. Ідзі ты адзін, а я хаця пастаю ў дзьверах”. – “За тое, што ты такі ціхі перад Богам і перад людзямі, даў табе Бог моц”, – сказаў той старац і зьнік. Улез той сьвяты чалавек у цэркву адзін, памаліўса Богу та й хацеў іці да гасподы, толькі зірнуў ён у вадзін вугал, аж там стаіць два страшэнных чартоў; трымаюць яны валовую шкуру да запісваюць на ёй тых людзей, што ў цэркві не моляцца з шчырым сэрцам, а думаюць пра сваю гаспадарку і тым грэшаць Богу. Падышоў ён к чарцям, а тые як атскочаць ат яго, дак чуць не парвалі тую шкуру. Перахрысьціўса ён та й вышаў з цэркві. Ідзе ён кала людзей, здымае перад імі шапку да ківае галавою, як заўжды вітаўса, але тые яго не бачаць і йдуць сабе, быццам тут нікого немашака. Здзівіўса ён і пашоў к рацэ. Падышоў ён к вадзе й хацеў брысьці ўброд, але ногі йдуць па вадзе, бы па лёду. Прышоў ён дамоў саўсім сухі. Здзівіласа жонка, чаму ён сухі й дзе ён быў, чаму не хадзіў у цэркву. Сказала яна аб том суседцы, а тая другой, другая трэйцюй. Так зараз даведаласа ўся ўёска, што сьвяты чалавек перастаў хадзіць у недзельку ў цэркаў. Прайшло так мо колькі недзель і пачалі людзі казаць, што, мабыць, гэто грэшны чалавек, калі мы ніколі не бачым, каб ён хадзіў у цэркву маліцца Богу. А ён як хадзіў, так і ходзіць, толькі ног не мочыць та й ніхто яго не бачыць. От прыходзіць гэтак ён у цэркву да й зноў бачыць, як чэрці запісваюць люцкіе грахі на валовуй шкуры. Сьпісалі яны ўсю валовую шкуру, а ўсіх грахоў не могуць зьмесьціць, от давай яны расьцягваць тую шкуру. Учапіліса яны за шкуру рукамі й зубамі да й цягнуць з усіх сіл той к сабе, а той к сабе. Пачуў тое сьвяты чалавек да як зірнуў, як чэрці крыўляюцца, пнуцца ад натугі да аж прысядаюць да залупліваюць хвасты, дак такі яго апанаваў сьмех, што не вытрымаў да й усьміхнуўса сабе ў бораду. Мо гэта чарты зрабілі знарок, каб спакусіць сьвятога чалавека. От толькі ён усьміхнуўса, як адзін чорт шамеляг да й запісаў яго на валовуй шкуры. “Ну, – думае сьвяты чалавек, – такі папаўса на зубы гэстуй погані”. От вышаў ён з цэркві, пачаў сустракаць знаёмых людзей да вітацца з імі, тые здымаюць шапкі та й пытаюцца аб здаровейку. “А мы цебе, – кажуць яны, – даўно не бачым у цэркві. Мы думалі, што ты захварэў”. От падышоў ён к рацэ, пачаў пераходзіць цераз яе ўброцькі да й замачыўся немаль па самы пояс. Дагадаўса ён, што гэто саграшыў Богу тым сьмехам. Зірнула баба, што ён увесь забрындаўса, да й дагадаласа, што пэўне хадзіў у цэркаў. Шапнула яна аб том суседцы, тая другой, другая трэйцюй і хутко немаль уся ўёска загаварыла, што сьвяты чалавек дзесьвіцелно сьвяты, бо зноў ходзіць у цэркву. Ведамо, людзі заўжды толькі тагды лічаць чалавека сьвятым, як ён саграшыць, бо сэрцэ чалавека – пацёмкі, яго совесьці ніхто не бачыць, апрыч Бога.

 

Лявон Лебедзік.

паводле А.К. Сержпутоўскі, “Казкі і апавяданьні беларусаў Слуцкага павету”

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2025 12:42 am
Powered by Dreamwidth Studios