а мне прыснілася, што атруцілі маю стрыечную сястру. прыходжу я да цёткі, а сястра ляжыць яшчэ на падлозе, блядая й пасінеўшая ўжо. асабліва ўразіла й жахнула далонь, такая жоўценькая... а побач стаяў такі прыгожы, выкшталцоны флакончык з рэшткамі атруты... сястра ляжала на падлозе, бо мусілі прыехаць следчыя. цёця не плакала ўжо. я неяк вельмі фізічна адчуў, што сястры больш НЯМА... і гэты прыгожы флакончык... такі безапеляцыйна адназначны. было страшна. я прачнуўся. пайшоў на кухню, з'ў нечага, супакоіўся... а потым зноў нешта сасніў. але ўжо пра іншае, больш прыемнае...
no subject