deo_gratias: (krakau)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2006-11-30 02:40 am

(no subject)

Убачыла на стале пушку віетнамскага бальзаму  "Зірачка". Чамусьці захацелася адчыніць яго і крыху насмаравацца. Цудоўны водар  розных пахнідлаў, сярод якіх выразна вылучаецца цынамон! 

Адразу прыгадалася травеньская паездка ў Заходнюю Украіну, калі мне прадзьмула палову твару ў аўтобусе, таму я набыла гэты бальзам; у аптэцы ён так і называўся "Зірачка", а як ён называецца па-віетнамску — я ня ведаю :)

І ня твар мой балесны прыпомніўся, але сама паездка, пачуцьці і ўражаньні. Памяць у майго носа — проста цудоўная! :)

[identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com 2006-11-30 09:06 am (UTC)(link)
Ты ўся цудоўная :)

/Валеры не давай гэта чытаць :)