deo_gratias: (pianiok)
[personal profile] deo_gratias
Мая віцебская прыяцелька — арганістка з Катэдры — папрасіла мяне завезьці ў Менск праграму Віцебскага дыяцэзіяльнага каляднага фэстывалю (як называецца — ня памятаю) і пераказаць яе спн.А.Вячорцы. Са спн.Арынай мы не знаёмыя, я толькі пару раз бачыла яе на канцэртах беларускае старадаўняе музыкі. Яшчэ ў панядзелак праграма была ў Менску, але я ўсё забывалася патэлефанаваць спн.А. і дамовіцца пра сустрэчу. Сёньня нарэшце я гэта зрабіла. Голас аднекуль з вуліцы.
— Алё! Оля, гэта ты? Я ўжо выйшла з мэтро, зараз буду!
— ...
Я настолькі абалдзела, што ня ведала як рэагаваць. Першая думка: скуль Арына ведае, што я буду тэлефанаваць менавіта сёньня, менавіта а палове на другую? Скуль яна ведае, што я — на Залатой Горцы, бліз мэтро "Плошча Перамогі"??? Вытрымаўшы вымушаную паўзу, я нарэшце запыталася:
— Скажыце калі ласка, каму я зараз званю?..
— Гэта Арына, мы ж дамаўляліся. Гэта Оля???
— Оля, але, пэўна, ня тая — дайшло да мяне.

Ну бывае ж такое!
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2025 12:42 am
Powered by Dreamwidth Studios