deo_gratias: (Default)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2006-12-24 09:44 am

(no subject)

Толькі што вярнулася з БТ — з жывога эфіру. 
Зноў, як і год таму, хор "Залатая Горка"  запрасілі прыўкрасіць сваім сьпевам сюжет пра Божае Нараджэньне. Запрошанымі гасьцямі былі на гэты раз кс.А.Амяльчэня і кс.дк. Ю. Санько, якія адказвалі на пытаньні вядучай. Мы засьпявалі дзьве кароткія песенькі — напачатку сюжэта і напрыканцы. У адрозьненьне ад мінулагодняга сюжэту, наш сьпеў не паставілі "пад цітры", таму заключная песенька  ўвайшла цалкам, што было вельмі прыемна. 

Бывае і на БТ штосьці добрае, хаця бы 7 хвілінаў за год :) 
Калі хто не зразумеў — гэта я так жартую

[identity profile] pa1adin.livejournal.com 2006-12-24 01:25 pm (UTC)(link)
А я вас бачыў :) Вы ўсе вельмi прыгожа спявалi :) Мне i маёй сям'i спадабалася :)
Я сення ўпершыню ўключыў беларускае тэлебачанне у 8 гадзiн ранiцы :) Наш хор амаль у той жа час, як i ваш, паказвалi па ОНТ (у запicу (да нас на рэпетыцыю ў аўторак прыходзiлi i ўвесь час здымалi)) :) Я сябе там нават убачыў :)

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2006-12-24 05:52 pm (UTC)(link)
Затое мяне ніхто з маіх блізкіх ня бачыў, усе скардзіліся, што паказвалі толькі здалёк. Ну і добра: лепш здалёк, чым блізка, але кепска. Я ж у фільмах заўсёды неяк неадэкватна атрымліваюся :)

[identity profile] pa1adin.livejournal.com 2006-12-25 12:15 pm (UTC)(link)
Так, аператар нешта ваш "фланг" неяк здалек паказваў. Але ж усё роўна вiдаць было :)
А у якiх фiльмах ты здымалася? :)

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2006-12-25 08:02 pm (UTC)(link)
Ну, хаця бы ў леташняй здымцы такога ж самага Каляднага сюжэту на тым жа БТ :)

[identity profile] paxvobis.livejournal.com 2006-12-26 08:20 am (UTC)(link)
этот кошмар показали?! (я про нас)

[identity profile] pa1adin.livejournal.com 2006-12-27 06:36 pm (UTC)(link)
Да, показали :) Не так уж кошмарно, хоть и довольно скомкано :) Я там засветился пару раз - первый довольно близко во время репетиции внизу (с открывающимся ртом), и еще пару раз наверху - в сильно-сильно задумчивой позе :) Ну петь я все равно не знал как, потому просто слушал :)

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2006-12-27 10:31 pm (UTC)(link)
Гэта цалкам разьбівае міт пра Тваю "нябачнасьць" :)

[identity profile] pa1adin.livejournal.com 2006-12-27 10:54 pm (UTC)(link)
А паспрабуй адвесцi вочы камеры :) З ёй такiя жарты не пройдуць :) Дарэчы, я прыйшоў на рэпетыцыю, а не ад камеры хавацца :)

[identity profile] paxvobis.livejournal.com 2006-12-26 08:21 am (UTC)(link)
нам дьякон на Вигилии рассказывал про передачу. Для него, наверное, самым запоминающимся был ваш Володя со значком "За свабоду" на груди (такого на БТ, наверное, не часто бывает :)))