2005-08-04

deo_gratias: (Default)
2005-08-04 03:57 pm

Вершык

Я, нібы тая Аліса:
Хацела піць, –
купіла два піражкі з рысам!
deo_gratias: (Default)
2005-08-04 10:36 pm

каб усё атрымалася

Нарэшце сустрэліся з [livejournal.com profile] lyalya . Доўга шпацыравалі па горадзе і размаўлялі. Сустрэлі Анатоля Сідарэвіча  і Славу Кораня (паасобку, канечне, у розных месцах). Там, дзе мы сустрэлі Кораня, я звычайна сустракаю Піта Паўлава. А пазаўчора я сустрэла Васіля Раінчыка там, дзе я звычайна сустракаю Лявона Вольскага. :)  Ой, нешта не пра тое я.

Калі сур'ёзна, прашу сваіх ЖЖ-сяброў, якія ўмеюць маліцца, памаліцца ў інтэнцыі юзэра [livejournal.com profile] lyalya – каб у яе ўсё атрымалася.