2006-07-17

deo_gratias: (Default)
2006-07-17 02:03 pm

Сяджу ў інтэрнэт-кавярні, плююся ад мышкі без калёсіка.

Відаць, Ганчына малітва ў Бярдзічаве не была дарэмнаю: яшчэ ўчора я раптам прыняла рашэньне, што ахвяруюся, у ніякія Польшчы ў жніўні не паеду, але з панядзелка распачну пошукі працы. :))
Але візу ўсё ж-такі на ўсялякі выпадак вырашыла зрабіць, схадзіла сфатаграфавалася. Каштуе гэтая паслуга неяк незаслужана: амаль 5 тыс за 4 фатакарткі. Пакуль дзядзька настройваўся, я зрабілася бліскучая ад сафітаў. Такая і на здымку выйду... 
Калі віза прападзе — і ладна. Кажуць, што дзейнічае яна паўгоду, дык, быць можа, за гэты час што-небудзь намалюецца цікавае.

А вось з працай — кранты. Патэлефанавала ў адну фірму, просяць рэзюмэ. Ды што, кажу, Вы там цікавага хочаце ўбачыць? Былыя месцы працы — адказваюць. Ёлкі, ды нашто ім тыя месцы працы? Хіба, тэлефанаваць туды будуць, пытацца, што я за спэцыяліст... А што тыя скажуць у адказ? Ці памятаюць яны мяне? І скуль яны ведаюць, наколькі падвысіўся ці панізіўся мой прафэсійны ўзровень за час "пасьля іх", калі я бадзялася па розных фірмах і арганізацыях, набіраючыся досьведу?

Не разумею я людзей. Дык дайце чалавеку заданьне і калі ня будзеце задаволеныя — адпусьціце ў супакоі. Існуе жа, зрэшты, выпрабавальны тэрмін...

Месяц таму я была дамовілася з "Дзелавой ініцыятывай", што вось, ужо ад панядзелка — на працу. Потым тэлефануе мне дзядзька і кажа: нашыя пляны наконт вас зьмяніліся. Што здарылася? Ці адразу пасьля мяне прыйшоў хлопец (яны больш хацелі хлопца на гэтае месца), ці яны сапраўды патэлефанавалі на адно з былых месцаў працы і там пра мяне якую-небудзь гадасьць сказалі???
Чаму я пра гэта ўвогуле пішу? Бо заўважыла сёньня сьвежую абвестку ад "Дз.І." Зноў дызайнэра шукаюць. Не пашэнціла з хлопцам, ці хлопцу зь імі? У іх жа тэрмін выпрабавальны тры месяцы!

deo_gratias: (Default)
2006-07-17 10:13 pm

(no subject)

Друзья! Чтобы не талдычить спасибо под каждым комментарием к моему предыдущему посту, обращаюсь к Вам здесь: 
спасибо Вам большое!!!

Буду продолжать поиски. :)