2006-12-17

deo_gratias: (Default)
2006-12-17 11:20 pm

Ізноў пра лацінскую мову

Падчас маёй першай споведзі сьвятар адпускаў мне грахі, голасна і ўрачыста молячыся па-лацінску. Мяне гэта вельмі ўразіла, сапраўды адчулася сакральнасьць і праўдзівасьць таго, што адбывалася. Лацінку вось гэтак — у побыту — я чула ўпершыню. З таго часу стаўлюся да яе зь піетэтам. 

Пазьней мне сустрэлася яшчэ некалькі  "лацінскамоўных" сьвятароў у канфэсіяналах. Хаця, канечне, тут ня ў мове справа і разграшэньне ня будзе менш праўдзівым, калі грахі адпусьцяць па-польску ці па-беларуску. Але ўсё ж-такі... Можа, мяне абвінавацяць, што я аддаю зашмат перавагі форме замест зьместу? :) Добра, тады паспрабую прывесьці аргумэнты:

1. Кс. Адам Станкевіч у 20-х гг ХХ стагодзьдзя пісаў (пераказваю па памяці): "Вядома, сьпевы, чытаньні і казаньні ў каталіцкіх сьвятынях павінны гучаць на зразумелай народу мове. Але літургічная мова мусіць быць адназначна лацінскай. Бо лацінка — мёртвая, а таму нязьменная, яна не падпадае пад аніякія ўплывы".

2. Дадам яшчэ ад сябе: Лацінская мова — НЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ, а таму непрадузятая.

3. Нават дзіцёнку зразумела: лацінская мова — тое, што аб'ядноўвае католікаў ва ўсім сьвеце. Можна супольна памаліцца з кім заўгодна, хоць з амэрыканцам, хоць з афрыканцам. Адна праблема: розныя варыянты лацінкі: "нямецкі" і "італьянскі". Дый то праблема невялікая.

Галасуйма за лацінскую мову!
http://hithlin.livejournal.com/272656.html?mode=reply

Вось яшчэ цікавая спасылка:
http://www.christianity.org.ru/unafides/hildebrand_case.html

UPD Яшчэ мяне радуе той момант, што ў рэпэртуары нашага хору ладная палова песень — на лаціне. Дзякуючы гэтаму ня толькі ўзмацнілася мая да яе любоў, але таксама што-нішто я навучылася разумець :)