Адна з найцяжэйшых дарогаў дадому
Aug. 1st, 2011 02:52 amВярталася зь Віцебску ў Менск. Месца дасталася ізноў ля аварыйнага выйсьця, то бок, зь вечна зачыненым вакном. Зьдзіўляюся я некаторым людзям, якія не заўсёды задумваюцца, транжырачы грошы, а эканомяць на купэ (якое ўнутры РБ не нашмат даражэй плацкарты і ў якім ёсьць кандыцыянэр). Некаторыя людзі ў дадзеным выпадку — гэта я.
Дык каб хутчэй прыехаць, я ўсю дарогу спала на сваёй верхняй паліцы. Спала пакутліва, абліваючыся ліпкім потам. У цэлым атрымалася каля 5 гадзінаў. Цяпер вось сяджу, не магу заснуць...
Застаўся тыдзень працы "за траіх". У дзень сьвятога Дамініка дзьве супрацоўніцы вернуцца з адпачынку і можна будзе ўздыхнуць спакойна. Прынамсі, мне ня трэба будзе адказваць за друк і ўвесь час люта баяцца накасячыць.