deo_gratias: (dobrypies)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2009-07-30 03:29 pm

Непрыемнае адкрыцьцё

Набыла цяпер з латку на вуліцы два персікі, памыла і паклала на працоўны стол на чысты аркуш паперы. Потым адзін за другім зьела (смачна!). Дык зьвярнула ўвагу, калі падняла другі фрукт, ружовую пляму на паперы. Падумала — ці не каляровы аркуш ляжыць на стале пад белым? Не, ляжыць чорна-белы. І тут мяне асяніла: персікі фарбуюць!!! Толькі не разумею я тры рэчы:
1. Чым? Спадзяюся, бураком ці хаця бы харчовым фарбавальнікам
2. Якім чынам? Сядзіць гэткі мастак з чароўным пэндзлем і ахайненька фарбуе, бо і атрымліваецца так па-мастацку, роўненька, з паступовым асьвятленьнем да пладаножкі.
3. Навошта? Ці ж фарба кансервуе фрукты або робіць іх смачнейшымі? Сумняюся.

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2009-07-31 07:05 pm (UTC)(link)
Сапраўды ж, "скарынка", а ня "скурка" :) Дзякуй!