deo_gratias: (jaremcza-cat)
[personal profile] deo_gratias
калі ў касьцёлах сьвету моляцца за ўсіх верных памерлых. Трохі крыўдна, што толькі "за верных".

Нядаўна брат распавёў навіну: у Віцебску памёр Дзімка Т. Быў на год маладзейшы за мяне, я мела зь ім "шапачнае" знаёмства, то бок ён быў не маім прыяцелем, а хутчэй прыяцелем маіх прыяцеляў. Вясёлы, сымпатычны хлопец, таленавіты музыка. П'яніца і наркаман. Дзяўчыну сваю таксама зьвёў, тырчэлі разам. Неяк жартам-няжартам абмовіўся ў кампаніі, што хоча памерці "пад кайфам". І вось памёр... Знайшлі на беразе Дзьвіны халодным кастрычніцкім ранкам. Перадоз, ці пераахалоджаньне...

"Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць што робяць!" Ці вінаваты чалавек, які "ня ведаў, што рабіў"? Які быў часткай сыстэмы і які аказаўся слабейшым за астатніх? Які, аднак, мог бачыць, як згараюць дарэмна яго сябры і знаёмыя... Божа, але як жа я не хачу, каб яго навекі "укінулі ў цемру вонкавую, дзе плач і скрыгатаньне зубоў"!

Але ніхто апрача Бога ня можа ведаць што ў каго ў галаве. Пэўны чалавек скокнуў з моста, загінуў. Усе гавораць: вінаваты, зьдзейсьніў грэх самазабойства. Але ж чалавек мог падчас свайго кароткага палёту пашкадаваць пра тое што ўчыніў — хто ведае апрача Судзьдзі Праўдзівага?
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 19th, 2025 10:15 am
Powered by Dreamwidth Studios