2006-07-21

deo_gratias: (pianiok)
2006-07-21 12:48 pm

(no subject)

Паехалі мы з Валерам на мора, толькі ня разам, а паасобку. Першая прыехала я, а потым увечары мусіў даехаць Валера і знайсьці жытло. Увесь дзень я хадзіла па горадзе (Гэта быў менавіта горад: або Ялта, або Феадосія). Мора было бруднаватае, але сам горад вельмі прыгожы. На пляжы я сустрэла… Ганку, Райку і некалькі братоў-дамініканаў. Калі наблізіўся вечар, я занепакоілася: як мне знайсьці Валеру, бо пра канкрэтнае месца сустрэчы мы чамусьці не дамовіліся. Стала бегаць па горадзе і пытацца ў тутэйшых: ці не здымаў у іх сёньня жытла такі малады чалавек?.. Разумею, што скутку з маіх пошукаў ня будзе. У роспачы ўсклікаю: “Валера, дзе ж ты?” А Валера мне адказвае недзе ў маёй галаве: “Ня можаш знайсьці – патэлефануй!” Я яму: “Дык тут жа тэлефон ня ловіць”. “А-а-а, адказвае Валера – ну тады як хочаш, так і шукай”. І я прачнулася.

Праз пару гадзінаў я еду ў Віцебск, мабыць да пачатку наступнага тыдня. Да пабачэньня!!!