(no subject)
Jul. 20th, 2006 12:23 amСёньня было Эвангельле пра пілу (“піла не вышэй за таго, хто яе цягне”).
Так, бяз Пана Бога мы нічога добрага зрабіць ня можам і мусім ва ўсім давярацца Яму, як дзеці. Але важна ня блытаць простасьць і праставатасьць. Трэба быць простым, але ня быць прастачком. Растлумачыў ксёндз гэта зноў жа на прыкладзе пілы J:
Прыйшоў дзядзька ў краму выбраць сабе новую пілу. Кажа прадаўцу: “Вось, мая старая піла добра служыла мне столькі год, але цяпер затупілася і цяжка мне рыхтаваць сабе дровы, можа, пан прадавец параіць мне якой добрай пілы?” Прадавец кажа: “Калі ласка, вось вам з апошняга завозу, апошняя распрацоўка – супэр!” Дзядзька набыў тую пілу, але праз тыдзень ізноў прынёс яе ў краму: “Пане, кепскую вы прадалі мне пілу: яна працуе яшчэ горш, чым мая старая: за дзьве гадзіны я ледзьве здолеў дрэва на тры часткі расьпілаваць!” Прадавец: “Ну, хадзем, праверым” Падлучыў пілу да сеціва – працуе ды яшчэ як: вельмі добра і хутка! Мужык: “А што, яе трэба было ў разетку ўключаць???”