deo_gratias: (Default)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2005-06-08 10:43 am

(no subject)

У каторы раз пераконваюся, што рэчы і зьявы зьмяняюць сваю вартасьць у залежнасьці ад таго, як да іх ставішся. На маю скруху з нагоды забароны ўжываньня слова "беларускі" муж прапанаваў не сумаваць, а пасьмяяцца. Напрыклад, супрацоўнікам TUT BY пазначыць, што гэта "аргентынскі партал"; замест словаў "беларускі вытворца касмэтыкі" (частка лога маёй фірмы) ужыць "амэрыканскі вытворца касмэтыкі", каб паказаць усяму сьвету глупства і нягегласьць сытуацыі.