deo_gratias: (Default)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2009-01-21 11:25 am
Entry tags:

Стогадовай даўніны заданьне ад smatrycenka

Сяржук выбраў гэты здымак, каб я што-небудзь пра яго распавяла.



У цудоўным горадзе Тбілісі ёсьць Катэдральны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. У двары гэтага касьцёла некалькі будыначкаў: нейкая навучальная ўстанова (катэхэтычны каледж?), магчыма, плябань, а яшчэ загадкавыя дзьверы, каля якіх проста на сьцяне адбітая вось гэтая галубка, відаць, тая, што Ною добрую вестку прынесла. Я думаю, што там нейкае мясцовае душпастырства, але спытацца і высьветліць, на жаль, не давялося. Адклалася да іншага разу. А подпіс "Саба" таксама біблійны. Была калісьці краіна такая, зь якой "валадары прынясуць Яму золата". Мабыць, і цяпер існуе ды па-іншаму завецца.

Хачу ізноў у Грузію!!!

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting