deo_gratias: (Default)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2010-04-04 06:40 pm
Entry tags:

Мінск, Залатая Горка (касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы), 03.04.2010

Адно з найпрыгажэйшых сьвяткаваньняў Вялікадня ў маім жыцьці. Усё ж-такі файна, калі сьвятароў пры алтары некалькі і калі яны паміж сабой так добра ўсё арганізоўваюць – хто калі і што сьпявае. А сьвятары што па характарах, што па галасах, катэгарычна розныя: а. Алег OFMCap, кс. Юрый і кс. Міхал. У пятніцу і на Рэзурэкцыі былі таксама аблаты. Атрымалася прыгожа неверагодна. Невымоўнае ўражаньне еднасьці. Ну, і хор наш рупіўся, канечне :)

Крыху засмуціў люд Божы: шмат хто ня ведае ня толькі таго, калі кленчыць, але і таго, што пры каджэньні народу трэба падымацца з лавак. Канечне, галоўнае ня гэта, а супэр-абазнаным пыхліўцам, накшталт мяне, добра было б навучыцца прынамсі не раздражняцца з такіх момантаў. Пагатоў, саму Бог часам ставіць у такія сытуацыі, дзе я выглядаю сьмешна і нягегла. Ці няма бервяна ў тваім воку, кобето? І ўсё ж, думаю, павінна быць нейкая абавязковая школка для дарослых "Як паводзіць сябе падчас Сьвятой Імшы". Пра карыстаньне мабільнымі тэлефонамі лекцыя там таксама будзе – абавязкова.





[identity profile] tulyaha.livejournal.com 2010-04-04 09:17 pm (UTC)(link)
Сапраўды, было надзвычай прыгожа. А што трэба падымацца, калі кадзяць, я ня ведаў. Дзякуй, што сказалі.

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2010-04-05 06:31 am (UTC)(link)
Са Сьвятам! Бачыла Вас зьверху :)
А падымацца трэба ў той момант, калі сьвятар закончыў каджэньне алтара, перадаў кадзіла міністрантам, а тыя павярнуліся да народу. Я сама не заўсёды ведала, але да людзей бываю залішне патрабавальная.