![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Адно з найпрыгажэйшых сьвяткаваньняў Вялікадня ў маім жыцьці. Усё ж-такі файна, калі сьвятароў пры алтары некалькі і калі яны паміж сабой так добра ўсё арганізоўваюць – хто калі і што сьпявае. А сьвятары што па характарах, што па галасах, катэгарычна розныя: а. Алег OFMCap, кс. Юрый і кс. Міхал. У пятніцу і на Рэзурэкцыі былі таксама аблаты. Атрымалася прыгожа неверагодна. Невымоўнае ўражаньне еднасьці. Ну, і хор наш рупіўся, канечне :)
Крыху засмуціў люд Божы: шмат хто ня ведае ня толькі таго, калі кленчыць, але і таго, што пры каджэньні народу трэба падымацца з лавак. Канечне, галоўнае ня гэта, а супэр-абазнаным пыхліўцам, накшталт мяне, добра было б навучыцца прынамсі не раздражняцца з такіх момантаў. Пагатоў, саму Бог часам ставіць у такія сытуацыі, дзе я выглядаю сьмешна і нягегла. Ці няма бервяна ў тваім воку, кобето? І ўсё ж, думаю, павінна быць нейкая абавязковая школка для дарослых "Як паводзіць сябе падчас Сьвятой Імшы". Пра карыстаньне мабільнымі тэлефонамі лекцыя там таксама будзе – абавязкова.

no subject
Date: 2010-04-04 07:47 pm (UTC)no subject
Date: 2010-04-04 08:07 pm (UTC)no subject
Date: 2010-04-04 07:58 pm (UTC):))
Спадзяюся, калі-небудзь яшчэ патрапіць на Горку у часе сьвятаў
no subject
Date: 2010-04-04 08:08 pm (UTC)Калі гэта будзе ў нядзелю, можна нарэшце разьвіртуаліцца :)
no subject
Date: 2010-04-04 09:17 pm (UTC)no subject
Date: 2010-04-05 06:31 am (UTC)А падымацца трэба ў той момант, калі сьвятар закончыў каджэньне алтара, перадаў кадзіла міністрантам, а тыя павярнуліся да народу. Я сама не заўсёды ведала, але да людзей бываю залішне патрабавальная.