deo_gratias: (Default)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2005-06-08 11:30 am

(no subject)

Калісьці я мела першае юнацкае каханьне, якое вучылася ў Харкаўскай вайсковай вучэльні. Мы пэўны час ліставаліся, а потым нешта не заладзілася, лісты я спаліла, а адрас у нататніку заклеіла паперай. Потым (недзе праз 2 гады), калі пра яго ўжо думаць ня думала, прысьніла я сон, як быццам А. прыслаў мне ліст, першы абзац якога я ўважліва прачытала (там было штосьці накшталт: засумаваў за табой, ня ведаю, што паміж нас прабегла.. і да т.п.). А потым, як гэта звычайна бывае ў сьне, адклала гэткі інтрыгуючы ліст убок, тыпу, прачытаю потым - і прачнулася. Прачнулася ўражаная, у рамантычным гуморы. Захацелася мне да яго напісаць, да так, што хоць крычы! І пачала я патроху тую паперчыну адклейваць. Атрымалася надзіва ахайна, нічога нідзе не парвалася. Але напісаць хлопцу ліст так і не ўдалося, бо за гэтыя два гады я забылася, што ня толькі заклеіла адрас, але папярэдне шчодра яго закрэсьліла...

UPD Нашла этого парня на "одноклассниках". Живёт в Москве — это всё, что я о нём знаю. Зарегистрировался он на этом сайте очень-преочень давно и с тех пор почему-то туда больше не заходил. Поэтому связь с ним у нас так и не наладилась. А если честно, то и не сильно хочется её налаживать :)

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2005-06-08 09:35 am (UTC)(link)
Валасы на галаве рвала! На мяне ўвогуле некаторыя сны так дзейнічаюць, што доўга адысьці не магу. Супакоілася тым, што "робіцца ўсё да лепшага". Мне бы і цяпер хацелася таго хлопца ўбачыць, паглядзець, які ён цяпер, чым жыве. Думаю, што ён недзе ва Ўкраіне. Праўду гавораць, што першае каханьне незабыўнае.

[identity profile] catholicus.livejournal.com 2005-06-08 09:43 am (UTC)(link)
мда. правду говорят. ох, правду... :(