(no subject)
Jun. 8th, 2005 11:30 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Калісьці я мела першае юнацкае каханьне, якое вучылася ў Харкаўскай вайсковай вучэльні. Мы пэўны час ліставаліся, а потым нешта не заладзілася, лісты я спаліла, а адрас у нататніку заклеіла паперай. Потым (недзе праз 2 гады), калі пра яго ўжо думаць ня думала, прысьніла я сон, як быццам А. прыслаў мне ліст, першы абзац якога я ўважліва прачытала (там было штосьці накшталт: засумаваў за табой, ня ведаю, што паміж нас прабегла.. і да т.п.). А потым, як гэта звычайна бывае ў сьне, адклала гэткі інтрыгуючы ліст убок, тыпу, прачытаю потым - і прачнулася. Прачнулася ўражаная, у рамантычным гуморы. Захацелася мне да яго напісаць, да так, што хоць крычы! І пачала я патроху тую паперчыну адклейваць. Атрымалася надзіва ахайна, нічога нідзе не парвалася. Але напісаць хлопцу ліст так і не ўдалося, бо за гэтыя два гады я забылася, што ня толькі заклеіла адрас, але папярэдне шчодра яго закрэсьліла...
UPD Нашла этого парня на "одноклассниках". Живёт в Москве — это всё, что я о нём знаю. Зарегистрировался он на этом сайте очень-преочень давно и с тех пор почему-то туда больше не заходил. Поэтому связь с ним у нас так и не наладилась. А если честно, то и не сильно хочется её налаживать :)
UPD Нашла этого парня на "одноклассниках". Живёт в Москве — это всё, что я о нём знаю. Зарегистрировался он на этом сайте очень-преочень давно и с тех пор почему-то туда больше не заходил. Поэтому связь с ним у нас так и не наладилась. А если честно, то и не сильно хочется её налаживать :)
no subject
Date: 2005-06-08 08:58 am (UTC)no subject
Date: 2005-06-08 09:35 am (UTC)no subject
Date: 2005-06-08 09:43 am (UTC)не веру!
Date: 2005-06-08 06:24 pm (UTC)маё каханне
без лішніх словаў,
ніякіх умовах,
толькі каханне...
у мяне на гэты конт ёсць зусім іншая гісторыя. якую можна назваць -"адзін раз ў год сады цвітуць".
потым распавяду.
Re: не веру!
Date: 2005-06-09 05:45 am (UTC)Я і да сёньня захавала да гэтага чалавека нейкае пяшчотнае пачуцьце, хаця я ня ведаю дзе ён і што зь ім.
Re: не веру!
Date: 2005-06-09 05:47 am (UTC)