deo_gratias: (Default)
deo_gratias ([personal profile] deo_gratias) wrote2005-06-08 11:30 am

(no subject)

Калісьці я мела першае юнацкае каханьне, якое вучылася ў Харкаўскай вайсковай вучэльні. Мы пэўны час ліставаліся, а потым нешта не заладзілася, лісты я спаліла, а адрас у нататніку заклеіла паперай. Потым (недзе праз 2 гады), калі пра яго ўжо думаць ня думала, прысьніла я сон, як быццам А. прыслаў мне ліст, першы абзац якога я ўважліва прачытала (там было штосьці накшталт: засумаваў за табой, ня ведаю, што паміж нас прабегла.. і да т.п.). А потым, як гэта звычайна бывае ў сьне, адклала гэткі інтрыгуючы ліст убок, тыпу, прачытаю потым - і прачнулася. Прачнулася ўражаная, у рамантычным гуморы. Захацелася мне да яго напісаць, да так, што хоць крычы! І пачала я патроху тую паперчыну адклейваць. Атрымалася надзіва ахайна, нічога нідзе не парвалася. Але напісаць хлопцу ліст так і не ўдалося, бо за гэтыя два гады я забылася, што ня толькі заклеіла адрас, але папярэдне шчодра яго закрэсьліла...

UPD Нашла этого парня на "одноклассниках". Живёт в Москве — это всё, что я о нём знаю. Зарегистрировался он на этом сайте очень-преочень давно и с тех пор почему-то туда больше не заходил. Поэтому связь с ним у нас так и не наладилась. А если честно, то и не сильно хочется её налаживать :)

Re: не веру!

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2005-06-09 05:45 am (UTC)(link)
Дык я ж толькі потым зразумела, што гэта было маё першае каханьне. Калі хочаш, Я АБРАЛА гісторыю з гэным А. для таго, каб мець сваё "першае каханьне - чыстае й незабыўнае". Мы спачатку проста сябравалі і сёньня ў мяне ёсьць падстава лічыць, што я яму падабалася. Ён НАВАТ запрасіў МЯНЕ ў кіно, а я, ідыётка, не пайшла, бо наглядзеўшыся савецкіх фільмаў пра каханьне ВЕДАЛА, што з хлопцамі ТРЭБА паводзіцца ганарыста. А ён быў аж на 4 гады за мяне старэйшым. Потым ужо, калі ён зьехаў у гэтую сваю вучэльню, я адчула, як мне яго бракуе...
Я і да сёньня захавала да гэтага чалавека нейкае пяшчотнае пачуцьце, хаця я ня ведаю дзе ён і што зь ім.

Re: не веру!

[identity profile] ave2000.livejournal.com 2005-06-09 05:47 am (UTC)(link)
Гісторыю, канечне, распавядзі.