Так, Вік, нешта Ты зусім раскіпяціўся. Вось што я скажу: я буду, як раней, чаргаваць беларускамоўныя і расейскамоўныя пасты — як мне ў галаву прыйдзе. Каб НІКОМУ крыўдна не было. КАЛІ БУДУЦЬ УЗЬНІКАЦЬ ПРОСЬБЫ ШТОСЬЦІ З ГЭТАГА ПЕРАКЛАСЬЦІ, я з радасьцю гэта зраблю. Але ў мяне не такія маленькія пасты, каб кожны раз пісаць іх на дзьвюх мовах. Гэта на пачатку існаваньня майго Журнала я меркавала, што буду пісаць для сябе, але такая думка — памылковая. Гэта ня проста "дзёньнік", але сродак стасункаў зь людзьмі ўсяго сьвету. Так атрымалася, што цікавыя мне людзі, якіх я вельмі люблю, жывуць па ўсім сьвеце, большасьць зь іх не валодае беларускай. Ня ўсе маюць аднолькавыя здольнасьці да разуменьня моваў, нават блізкіх славянскіх. Мне цяпер гэта было бы цяжка зразумець, калі б я ня памятала сябе гадоў 9-10 таму, калі я спрабавала чытаць таго ж "Шляхціца Завальню" і плявалася ад таго, што вымушаная кожныя некалькі секундаў зазіраць у слоўнік, адрываючыся ад чытаньня...
no subject
Date: 2006-12-18 01:56 pm (UTC)Вось што я скажу: я буду, як раней, чаргаваць беларускамоўныя і расейскамоўныя пасты — як мне ў галаву прыйдзе. Каб НІКОМУ крыўдна не было. КАЛІ БУДУЦЬ УЗЬНІКАЦЬ ПРОСЬБЫ ШТОСЬЦІ З ГЭТАГА ПЕРАКЛАСЬЦІ, я з радасьцю гэта зраблю. Але ў мяне не такія маленькія пасты, каб кожны раз пісаць іх на дзьвюх мовах.
Гэта на пачатку існаваньня майго Журнала я меркавала, што буду пісаць для сябе, але такая думка — памылковая. Гэта ня проста "дзёньнік", але сродак стасункаў зь людзьмі ўсяго сьвету. Так атрымалася, што цікавыя мне людзі, якіх я вельмі люблю, жывуць па ўсім сьвеце, большасьць зь іх не валодае беларускай. Ня ўсе маюць аднолькавыя здольнасьці да разуменьня моваў, нават блізкіх славянскіх. Мне цяпер гэта было бы цяжка зразумець, калі б я ня памятала сябе гадоў 9-10 таму, калі я спрабавала чытаць таго ж "Шляхціца Завальню" і плявалася ад таго, што вымушаная кожныя некалькі секундаў зазіраць у слоўнік, адрываючыся ад чытаньня...