deo_gratias: (camino)

13.09.2011, вторник

Утром позавтракали орехами с хлебом и впервые нормально вышли, в 6.30. На третий день мышцы на ногах уже почти не болят.
Интересное ощущение — путь в полной темноте, с фонариками в руках. Через час, правда, стало уже совсем светло.

В такую раннюю пору выходит большая часть паломников, поэтому шли мы по Camino почти непрерывной цепочкой, смешавшись с представителями разных стран и континентов. Идти своей группой получалось редко, потому что, как говорит Рая, в горах у каждого свой темп. Кто-то летит вперёд, кто-то тянется позади. Но и заблудиться теперь уже никто не боится. Договариваемся через каждые 5 км останавливаться на короткие привалы. Первая остановка у нас в каком-нибудь баре на "второй завтрак". Придорожные бары живут за счёт паломников и гордятся своими посетителями. Во многих барах на стенах стенды с совместными фотографиями хозяина (или хозяйки) и посетителей, с автографами и благодарностями.  Мы берём  кола-као или кофе с молоком и испанский бутерброд (в котором, правда, нет масла, и хорошо) boccadilio или испанский омлет tortilla. Чай в Испании не очень, а вот кофе просто замечательный, не устоять! Чай, кофе и какао стоят одинаково — 1 евро с копейками. Со вкусом традиционной вяленой свинины (хамона) я знакома давно: угощала коллега, у которой мама живёт в Испании. Поэтому в барах я неизменно беру бутерброд jamon serrano за 3 евро. Энергии хватает до самого вечера.

Read more... )
deo_gratias: (Default)
Цяжкая работа - але й грошы з трох крыніцаў. Учора езьдзіла атрымліваць грошы з трэцяй крыніцы на таксоўцы. Зажэрлася. Насамрэч няпроста хутка патрапіць з Новавіленскай да Маякоўскага. Праўда, давялося 15 хв. прастаяць у абменьніку, а гэта ўсё адно, калі б я ехала трамваем - наўкола і зь перасадкамі.
На трэцяй працы мяне абнадзеілі, што неўзабаве знойдуць сабе нармальнага дызайнэра і адна з маіх крыніцаў зьнікне.
deo_gratias: (Default)
У 1993 г. прыйшоў да мяне ў 2 клясу вясковай сярэдняй школкі новы вучань, перасяленец з Расеі. Аднойчы на ўроку расейскага чытаньня разьбіралі мы зь дзецьмі апавяданьне, называлася, здаецца, "Верный друг", пра тое, як хлопчык пасьвіў авечкі, зь ім быў звычайны сьціплы вясковы сабачка. Раптам зь лесу прыйшоў воўк з намерам замахнуцца на авечку, а сабачка адважна кінуўся ў няроўны бой і напалохаў ваўка сваім нахабствам. Штосьці такога.
Пачалі дзеці выказвацца пра тое, які сьмелы быў сабачка і як важна ў жыцьці мець вернага сябра. Цягне руку Алёша. Даю яму слова. Хлопчык амаль адно к аднаму пераказвае толькі што прачытанае апавяданьне, адаптаваўшы сюжэт пад колішняе сваё жыцьцё ў Расеі. "Аднойчы, калі я жыў у Расеі, пасьвіў я авечкі. Раптам выскачыў воўк. А мой Дружок..." Слухаю і ледзьве стрымліваю сьмех. А Дружка яны, дарэчы прывезьлі з сабой на новае месца. Дык дзеці ня вытрымалі і пачалі актыўна пярэчыць: Як, твой Дружок?!! Ён жа малы, каратканогі! Ня мог ён ваўка пабіць! Гляджу, стаіць мой Алёша, ледзь ня плача, губы надзьмуўшы. Ратаваць трэба. Я і кажу: "Ну што вы накінуліся? Можа гэта быў ня гэты Дружок." Алёша, адчуўшы падтрымку, заявіў з гонарам: "Так! У Расеі мой Дружок быў зусім не такі!!!"
deo_gratias: (Default)
У суботу заплянавала адпачнуць, заняцца сабой і трохі парабіць рэклямных модуляў для маёй трэцяй працы. Але высьветлілася, што ў суботу Валера застаецца ў краме сам і мне давядзецца працаваць разам зь ім. Папратэставала трохі, але пагадзілася. Праўда, перад працай у краме пасьпела забегчы ў цырульню/саляры (у Валераву краму спазьнілася на гадзіну!). У салярыі, відаць, старыя лямпы, бо ад 8 хвілінаў эфэкт быў невялікі. Буду шукаць іншы. Папрасіла пастрыгчы мяне пакарацей. Атрымалася амаль налыса. Ня сьмейцеся. З такой фрызурай вельмі пасуюць дэкальтаваныя сукенкі і сарафаны да зямлі. Добра было бы пашыць, але, прадчуваю, пакуль я дам рады, пасьпею тры разы абрасьці.

Працоўны дзень атрымаўся спакойным, без скандальных кліентаў, якія прыходзяць у музычную краму і просяць "што-небудзь такое, як Эмінэм, але не такое", "што-небудзь, каб мяне закалбасіла", "што-небудзь у машыну" і г.д. А калі ім гаворыш "ня ведаю, што Вам трэба", парыруюць: "А нашто вы тут стаіцё?".

Прыйшлі мае ўлюбёныя кліенты - маладая сям'я зь немаўляткам. Яны пачалі хадзіць у гэтую краму яшчэ паўгоду таму. Вычыталі недзе, што цяжарным карысна слухаць клясычную музыку, а самі, здаецца, не асабліва ў ёй разьбіраліся. Нарваліся на мяне (даўней я часьцяком дапамагала Валеру па суботах), а я там лічуся лепшым спэцыялістам па клясыцы, хаця не пераслухала і 1/3 з таго, што там ёсьць. Пачалі выбіраць разам што-небудзь інструментальнае, неагрэсіўнае і нетужлівае. Так з узаемнай падачы мы шмат чаго пазналі і шмат на што падселі. Яны ня любяць складанак, а калі бяруць, напрыклад, клявірныя сачыненьні Бетховэна, дык іх не засмучае, што там сэрыя з 8 кружэлак. Заўсёды пакідаюць у краме шмат грошай - нядзіва, што прадаўцы любяць такіх кліентаў. Немаўлятка ў іх нарадзілася - чысты анёлак! Вялікі аматар клясыкі - скрынку пагрызьці (ледзь адабралі).

Прыходзіў таксама адзін кінарэжысэр, прозьвішча якога я ня памятаю, мы яго называем "Валерчык". Фантазіявалі на тэму, як бы зьняць сэрыял аб нашай краме. Мне бы хацелася, каб гэта было штосьці накшталт "Дзяжурнай аптэкі", ці "Sklepa Mopatopa". Акторамі будуць наведвальнікі - выпадковыя і пастаянныя. Над сцэнарамі можна не высіляцца - яны самі прыходзяць.

Увечары, перад закрыцьцём, папрыходзілі сябры, якім мы заўсёды радыя.

У нядзелю выспалася на тыдзень наперад. Аж занадта- да 9.26. Калі гэтак доўга сьпіш, пачынае сьніцца ўсялякая муць. Вось і мне прысьнілася, быццам мы з Валерам патрапілі ў нейкую "свабодную эканамічную зону", якая насамрэч аказалася велізарным кірмашом, але там была чамусьці свая адмысловая валюта, якую можна было тамсама набыць за даляры. І ўсё было вельмі танна. Сустрэла там былую прыяцельку, зь якой калісьці вучыліся разам у вучэльні і якую я насамрэч ня бачыла гадоў 7. Яна дэманстратыўна зрабіла выгляд, быццам мяне ня знае. Я пытаюся: "Ты на мяне пакрыўджаная? За што?" А яна: "Ну, пакрыўджаная, а за што - не скажу!.." Я панавыбірала сабе розных тавараў, але набыць не пасьпела - прачнулася.

Пасьля Імшы ў маім касьцеле схадзіла яшчэ да Катэдры - запісацца ў будслаўскую пілірымку. Я ўсё ж цешуся, што зноў іду зь Менскам, хаця сёлета я была вырашыла ісьці зь Віцебскам (там шлях больш цяжкі), але потым перадумала.

Нарэшце паглядзела кліпы Лінды. Музыкі ейнай я не аматар, але кліпы ў яе прыгожыя. Асабліва мне падабаецца "Варона".

Паглядзелі францускі фільм "Я страшненькая". Так сабе.

Выходныя прайшлі не дарма.
deo_gratias: (Default)
Так атрымалася, што мая хата і праца знаходзяцца паабапал Камсамольскага возера: кожны аб’ект – роўненька пасярэдзіне між двума мостамі. Штодзень, дакладней, двойчы ў дзень я выпраўляюся ў 25-хвіліннае падарожжа шпаркім крокам праз парк міма спратоўцаў-аматараў (ранкам) і міма дзетак з мамамі (ўвечары). Каб не занудзіцца ад звыклага маршруту, стараюся абыходзіць возера то зьлева, то справа. З аднаго боку – плаціна з рыбакамі; велічны парк з каляровымі стужкамі, расьцягнутымі між дрэваў (“праход забаронены. міліцыя”), якія за 1 месяц маёй новай працы зьяўляліся ў парку двойчы; альтанка; спартоўцы-лодачнікі; лодачная станцыя з катамаранамі і мора птушак. З другога боку – дзьмухаўцы, хвоі, зноў жа спартоўцы, зноў жа мора птушак, а таксама нейкая таямнічая хата за глухім двухмэтровым плотам, у двор якой рэгулярна заяжджаюць нейкія шыкоўныя аўто, а каля плота заўсёды пасьвіцца некалькі коней і кароваў (гэта амаль што ў цэнтры Менску!). Гэтая хата вартая асобнага дасьледваньня і апавяданьня. Увечары, калі вяртаюся з працы, так і карціць папрасіць каго-небудзь з лодачнікаў перавезьці мяне на той бераг, ды саромеюся.

Сёньня затрымалася на працы больш звычайнага. Нарэшце выправілася дадому. Па дарозе наведала спажывецкую краму, каб купіць пакет польскай гародніны, якую В-а называе “канструктар”. Ведала, дзе яна ляжыць, дык вырашыла хуценька яе схапіць і расплаціцца, не здаючы торбы. Калі я выцягвала адтуль кашалёк, убачыла, як па-здрадніцку адтуль выглянула персікавая Сандора, купленая ўдзень падчас перапынку (распачатая, праўда), ды яшчэ нераспачаты слоік з дэсэртам тварожным. Ото ж сорамна мне было! А было б яшчэ сарамней, калі б нехта акрамя мяне заўважыў зьмесьціва торбы. Ёсьць у мяне адна дурная загана: заўсёды баюся быць няправільна зразуметай і несправядліва абвінавачанай. Боязь абсалютна дарэмная, таму й глупая. Але нічога з сабой не магу зрабіць. Можа таму мяне й абвінавачваюць усе, каму не лянота? Вось пара гісторыяў на гэтую тэму:
deo_gratias: (Default)
А я псіхую і плююся (дакладней, не плююся, а плачу) пасьля чарговага "худсавету", разумееце ад якога слова. Ах, кепска мець трох начальнікаў!
deo_gratias: (Default)
Люблю адрысоўваць вектарныя кветачкі. Праўда, ад гэтай работы сьлепну патроху, затое можна не замарочвацца і думаць пра штосьці сваё. Паставіла сабе хуткасьць мышы такую, што сама ледзьве спраўляюся, а калі хтосьці з супрацоўнікаў штосьці на маім кампутары хоча зрабіць - увогуле псіхуюць і плююцца.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 6th, 2025 04:37 pm
Powered by Dreamwidth Studios