“ЧАРОЎНЫ ГОЛАС ДЖЭЛЬСАМІНА”
Nov. 16th, 2005 03:02 pmЗнайшла гэты фільм на DVD у Валеравай краме. Аднойчы глядзела яго ў дзяцінстве і дужа мне ён падабаўся. Вырашылі яго перагледзець. Было крыху прадчуваньне расчараваньня: фільм мала таго што савецкі, ды яшчэ паводле казкі вядомага камуніста Дж.Радары. Але выйшла ўсё наадварот. Жадаючы пакпіць з нягодных капіталістаў, стваральнікі фільма, можа, самі таго не ўсьведамляючы, добра пакпілі з Савецкага Саюзу. А мы сьмяяліся, бы ненармальныя, ад шэрагу супадзеньняў казачнай сытуацыі з сёньняшнімі беларускімі рэаліямі.
( далей )