Залезла ў Ворд, напісала вялікі тэкст пра тое, як усё кепска, каб потым разьмясьціць яго ў ЖЖ і тым самым паскардзіцца ўсяму сьвету на сваё цяжкае жыцьцё. А калі скончыла пісаць, гляджу — неяк стала лягчэй, і разьмяшчаць гэны нэгатыўны тэкст перадумала.