Jan. 19th, 2006
Наш залатагорскі маладзёвы тэатар уразіў мяне ўчора да сьлёз. ТАКОГА я папросту не чакала! З шэрагу маіх сяброў ГЭТА магло бы спадабацца ня толькі практыкуючым вернікам, але і ўсім астатнім. Асабліва шкадую, што ГЭТАГА ня бачылі Язэп, Бяроза, Раманава, Бенька. Але запрасіць загадзя я нікога не магла, бо сама даведалася, што “пасьля Імшы будзе нейкі спэктакль”, за паўгадзіны да самой Імшы. Чакала чарговага спэктаклю нашай тэатральнай касьцельнай студыі — добрага, але занадта сур’ёзнага. Але ж спэктакль быў прысьвечаны тэме Божага Нараджэньня, і абліччы актораў (а пакуль што проста вернікаў) перад і падчас Імшы былі таямніча-усьмешлівыя...
Гэта аказалася БАТЛЕЙКАЙ ЗЬ ЦЕНЯЎ. Сюжэт усім добра знаёмы, але ЯК ПАСТАЎЛЕНЫ! Мне спадабалася ўсё: ад мастацкага афармленьня да гукавых спэцэфэктаў.
ЛЮДЗІ!!! ГЭТА трэба ўсім бачыць! ГЭТА трэба ўсюды вазіць!