Feb. 22nd, 2006
Ізноў пра тэлефон
Feb. 22nd, 2006 12:56 pmУчора нешта мне стукнула патэлефанаваць Касі. Стукае мяне гэтак раз на паўгоду. Звычайна трапляю на кагось зь ейных бацькоў і, даведаўшыся, што Kasi nie ma w domu мушу распавядаць маме або тату, што тут робіцца ў нас у Беларусі...
Учора нейкім дзіўным чынам Кася аказалася дома і сама падняла слухаўку. Я так даўно ня чула ейнага голасу, што забылася нават, які ў маёй сяброўкі цудоўны сьмех!!! Такая радасьць. Пагаманілі трохі, атрымалі па 50 ГБ добрага настрою. А я потым падумала: што мне замінала патэлефанаваць ёй раней? Да Польшчы дазваніцца прасьцей, чым да Віцебска...
Я цяпер яшчэ мацней хачу ў Польшчу. І калі я ўжо зраблю гэную няшчасную пячатку?
А ці не зрабіць мне яе сёньня???