Oct. 2nd, 2006

deo_gratias: (Default)
Цікава, у каго мой CD "Triakel" ?
deo_gratias: (vyjauka)

Angele Dei, qui custos es mei, me, tibi commissum pietate superna, illumina, custodi, rege et guberna. Amen.

 

Анёле Божы, мой ахоўнік, асвятляй, кіруй і вядзі мяне, даручанага Табе звышнатуральнай любоўю. Амэн.

 

Мы часта забываемся пра тое, што Анёлы зьяўляюцца нашымі сябрамі. Яны дбаюць пра нас у нашым штодзённым жыцьці і прагнуць дапамагчы нашаму збаўленьню. Мы аднак часта недаацэньваем іх ролі. Калі мы вучым сваіх дзяцей малітве да Анёла-апекуна, то ставімся да яе менавіта як да “дзіцячай малітвы”, а ў дарослым жыцьці забываемся пра яе і ўвогуле трактуем Анёлаў як “казкі для дзетак”.  Іншай скрайнасьцю нашага дачыненьня з Анёламі ёсьць няслушнае трактаваньне іх як слугаў, гатовых выканаць кожную нашую прыхамаць. Факт, што Анёлы ў нашым жыцьці нам дапамагаюць, але мы мусім разумець, што яны ня будуць дапамагаць нам у такіх справах, якія могуць быць перашкодай на шляху нашага збаўленьня.

Катэхізацыя пра Анёлаў вельмі ўбогая. Яна абапіраецца галоўным чынам на Біблійныя сьведчаньні. Канечне, прыгадвае нам пра ролю Анёлаў у гісторыі збаўленьня, нагадвае пра ўрачыстасьць Анёлаў-апекуноў, але, на жаль, не выхоўвае нас у любові і даверу да Анёлаў. Не навучае штодзённай лучнасьці зь імі. Гэта датычыць як школьнай катэхэзы, так і катэхэзы для дарослых – казаньняў і лекцыяў, якія мы чуем у касьцёле. У выніку, нястача набажэнства да Анёлаў і брак нашага даверу да іх пазбаўляюць нас вялікіх ласкаў, якія мы маглі бы мець у сваім жыцьці.  

Сьв. айцец Піо шматкроць казаў пра тое, што бачыў Анёлаў-апекуноў, плачучых з тае прычыны, што людзі мала да іх зьвяртаюцца ў малітве. Анёлы-апекуны хочуць нам дапамагаць і ахвотна робяць гэта. Дастаткова толькі зь імі пасябраваць.

Паводле http://www.dominikanie.com/anioly.htm

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 11th, 2025 05:36 pm
Powered by Dreamwidth Studios