Цунамі на Саламонавых выспах.
Apr. 2nd, 2007 04:03 pmА мне сёньня зноў цунамі сьнілася. Толькі я ня думаю, што гэта быў нейкі прароцкі сон. Папросту мне калі сьніцца мора, дык абавязкова з хвалямі да неба. Кожны раз яны ахутваюць мяне і кожны раз я застаюся жывая а нават сухая :) Толькі кожны раз прачынаюся ледзьве-ледзьве, з болем у галаве і цяжарам у целе. Мора і цунамі сьняцца мне надзіва часта — прыблізна раз у два месяцы.