Ня горшыцца!
Apr. 15th, 2011 12:20 am"Нельга ні на кога крыўдаваць: па-першае, чалавек можа й не хацець мяне пакрыўдзіць, а па-другое, нават калі і хоча, — пагатоў, навошта дастаўляць яму асалоду?" — так разважала я ў сваім атэістычным мінулым.
"Але гора таму, праз каго прыйдзе спакушэньне" — чытаю цяпер у Эвангельлі.
Пан Бог дапускае сітуацыі, калі адзін чалавек, сьвядома ці несьвядома горшыць іншага, спакушае, напрыклад, на гнеў, роспач. Ужо ня кажучы пра іншыя, больш страшныя грахі. Часта задумваюся пра гэтых людзей, "якім гора". Дык што, я "такі добры", ахвяра згаршэньня, а вось гэтаму, які спакушаў мяне, "будзе гора"? Але ж ён нічым ня горшы за мяне, папросту, можа, штосьці незнарок ляпнуў, а я і спакусіўся...
Сёньня да мяне раптам дайшло. Вытрымаўшы, не спакусіўшыся, не пакрыўдзіўшыся і не раззлаваўшыся, мы робім як бы падвойны подзьвіг. Ратуем як самі сябе, так і небараку-спакусьніка. Бо якое ж яму "гора", калі мы ня згоршыліся?