Глядзелі сёньня ўчорашнюю бэатыфікацыю.
May. 2nd, 2011 11:16 amТое, што яны выбіраюць для сінхроннага перакладу людзей з моцным польскім акцэнтам, яшчэ можна трываць. Але дабіла мяне фраза: "Мы павінны належным чынам прыгатаваць нашыя сэрцы...". Пасмажыць нам належыць нашыя сэрцы ці зварыць? А можа патушыць з цыбуляй? Гэтае "прыгатаваць", прамоўленае з амбонаў, мяне даўно дрэнчыць. А тут — тэлебачаньне, падзея такая...
Валера кажа, што я злая.
А можа і насамрэч можна выкарыстоўваць "прыгатаваць" у значэньні "падрыхтаваць", і дарэмна я пакутую? Гэй, беларусы, адгукніцеся!
Валера кажа, што я злая.
А можа і насамрэч можна выкарыстоўваць "прыгатаваць" у значэньні "падрыхтаваць", і дарэмна я пакутую? Гэй, беларусы, адгукніцеся!