deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
 

РАШЫЦЦА ЖЫЦЬ ЕВАНГЕЛЛЕМ

 Аб чым я прашу?

Аб шчырым і моцным жаданні навяртання.

 

1. У тыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель і прапаведуе ў пустыні Юдэйскай

2. і кажа: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.

3. Бо Ён Той, пра Каго сказаў прарок Ісая: «голас таго, хто кліча ў пустыні, падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму».

4. А ў самога Яна была вопратка зь вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай; а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд.

5. Тады выходзілі да яго Ерусалім і ўся Юдэя, і ўсё навакольле Ярданскае

6. і хрысьціліся ў Ярдане ў яго, спавядаючыся ў грахах сваіх.

7. Убачыўшы многіх фарысэяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысьціцца, Ян сказаў ім: выродзьдзе яхідніна! хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу?

8. Прынясеце ж годны плод пакаяньня;

9. і ня думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Абрагам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму;

10. ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у вагонь;

11. я хрышчу вас вадою на пакаяньне; але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне; я ня варты панесьці абутак Ягоны; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і вагнём;

12. лапата Ягоная ў руцэ ў Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў засекі, а салому спаліць вагнём непагасным.

 

·         Буду ўглядацца ў незвычайную паставу Яна Хрысціцеля, які з моцай абвяшчае прыход Збаўцы. Захаплю малітвай свой зрок, слых і ўяўленне, каб асабіста сустрэцца з Божым рупліўцам.

·         Асоба  Яна Хрысціцеля прыцягвае людзей сваім радыкалізмам і бескампраміснасцю. Ён з’яўляецца чалавекам пустыні і малітвы. Яго стыль жыцця, а таксама выказванні з перадачай Слова робяць так, што людзі бачаць у ім прарока і вызнаюць перад ім свае грахі. Ён здабывае аўтарытэт нават сярод грамадскіх і рэлігійных эліт (пар. ст. 5 – 7).

 

·         Што я магу сказаць аб маёй асобе, як аб вучні Хрыста? Ці магу быць радыкальным і бескампрамісным у справах веры і рэалізацыі свайго паклікання? Ці ў маім стылі жыцця і паслугі я не іду на кампраміс?

 

·         Звярну ўвагу на тое, што Ян Хрысціцель вымаўляе вельмі цяжкія і непапулярныя словы. Не дбае пры гэтам аб уласнай рэпутацыі і славе. Зло называе па імені. Выкрывае, асабліва, павярхоўнасць рэлігійнага жыцця (ст. 9).

 

·         Затрымаюся даўжэй на словах: “Ужо сякера да карэння дрэў прыкладзеная...” (ст. 10). Буду слухаць гэтыя словы, сказаныя для мяне гвалтоўным тонам. Што з’яўляецца галоўным карэннем маіх грахоў? У чым найбольш патрабую навяртання? Выкажу гэта шчыра перад Езусам.

 

·         Ян усім сабой быў настаўлены на прыход Збаўцы. Не засланяў сабой Езуса. Жадае разбудзіць у людзях жаданне сустрэчы з Месіяй. падкрэслівае, што Езус мацнейшы за Яго (ст. 11 -12).

 

·         У малітве заступніцтва буду прасіць Яна Хрысціцеля, каб дапамагаў мне станавіцца адважным і радыкальным у маіх кроках да Езуса. Буду паўтараць: “Езу, хачу быць Табе верным, як  Ян Хрысціцель”.

 

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 29th, 2025 06:07 am
Powered by Dreamwidth Studios