Мне хацелася б у касьцёле. Ёсьць такая традыцыя: а 23.00 — Імша, пасьля яе — Адарацыя Найсьвяцейшага Сакрамэнту, калі ўсе ў цішыні дзякуюць Пану Богу за пражыты год і просяць шчасьця ў наступным. Апоўначы — урачыстае бласлаўленьне. Някепска гэтак пачынаць год, але, баюся, Валера не пагодзіцца ехаць пасьля працоўнага дня яшчэ кудысьці ў горад. Імпэту яму не стае. А сама не паеду.
Асаблівага нічога рабіць ня будзем. Можа, таксама да бацькоў сходзім паесьці :) Я даўно пераканалася, што чым больш асаблівага і чароўнага чагосьці чакаеш ад нейкай даты, тым больш расчароўваешся потым.
no subject
Date: 2007-12-31 02:12 am (UTC)Асаблівага нічога рабіць ня будзем. Можа, таксама да бацькоў сходзім паесьці :)
Я даўно пераканалася, што чым больш асаблівага і чароўнага чагосьці чакаеш ад нейкай даты, тым больш расчароўваешся потым.