deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
З 21.06 я ў двухтыднёвым адпачынку. Нарэшце, магу спакойна пайсьці ў Будслаў. Зь Віцебску сёлета новы маршрут — 9 дзён замест даўнейшых сямі, павядуць пілігрымку зусім ня тыя сьвятары, да якіх я звыклася, а ўдзел дамініканаў увогуле пад пытаньнем. Гэта спыняе, але пілігрымка — гэта ня тое месца, дзе адпачываеш душою — наадварот, мусіш працаваць над сабой і змагацца з разнастайнымі спакусамі. У Менскім паломніцтве спакусаў ня менш, праўда, іншага кшталту. І ўсё ж ведаю, што мушу ісьці менавіта зь Віцебскам.

Задумалася ўчора, што віцебская пілігрымка драбнее. Некаторым актывістам не дазваляе пайсьці здароўе, некаторым іншыя абставіны, а кагосьці ўжо няма ў жывых... Сябе не магу назваць ні вэтэранам, ані асабліва актывістам. Але зь некаторага часу мяне туды цягне, бо ёсьць адчуваньне, што толькі там я магу прынесьці карысьць. Пагледзім, як будзе ў гэтым годзе.

Рыхтавала адзін з будслаўскіх сьпеўнікаў (не скажу, які))), крывілася і моршчылася ад паловы песень, ад усіх гэтых "на-на-на" ды "не-не-не". Старэю, відаць... Што ж, спакусы пачынаюцца — ужо за два тыдні да старту :)
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 29th, 2025 06:07 am
Powered by Dreamwidth Studios