Чужы хлеб і гарэлка
Jun. 15th, 2005 02:43 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Паленавалася ісьці ў сталоўку, схадзіла ў краму, купіла хлеба і нейкай гадасьці з воцатам да хлеба. Пра гадасьць з воцатам ня буду, але пра хлеб. Задумалася ў чарговы раз пра дзіўную акалічнасьць: у чужых краях чамусьці хлеб смачнейшы. Гатункаў хлеба ў Беларусі робіцца ўсё больш з кожным месяцам, але ўсе спрэс кіслыя. Есьці можна толькі зь вялікай галадухі. Затое хлябы з Польшчы, Расеі і Ўкраіны ела бы і ела. Сябрам, якія туды езьдзяць, заўжды замаўляю бохан тамтэйшага хлеба. Дзіва: знаёмыя сёстры-полькі, якія жывуць у Беларусі, едучы на радзіму, вязуць з сабой некалькі беларускіх боханаў. Як гэта растлумачыць? Можа, чужое смачней, бо сваё аскоміну набіла?
Ведаю байку на тую ж тэму, але пра гарэлку. Распавядаў адзін знаёмы музыка. Калісьці іхная група гастралявала ў Адэсе. Перад ад'ездам прыяцель папрасіў яго прывезьці тамтэйшай гарэлкі пакаштаваць. Добра. Пляшка была набытая і сумленна захоўвалася ў заплечніку аж да таго моманту, калі па дарозе дадому ў музыкаў скончылася гарэлка. У правадніцы не было, а хацелася. Тут і ўзгадалася тая "пляшка для прыяцеля". Раскруцілі хлопца на тую пляшку, параіўшы па прыезьдзе купіць тутэйшай гарэліцы і пераліць у адэскую бутэльку. Хлопец так і зрабіў. Балазе, корак быў вінтавы. Прыносіць ён да свайго сябра "абяцаную пляшку", уласнаручна яе "адкаркоўвае". Налілі, выпілі... Сябар і гаворыць: "От гэта гарэлка! Ня тое, што нашае г...!"