![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Гук. На жаль, не было з чым параўноўваць канцэрт Мобі ў акустыцы Мінск-Арэны. Але месцамі музыка ператваралася ў грохат.
Танцпол. Выглядаў дружна і шчасьліва. Уражаньне павялічвала сьвятло лямпаў. Але я, здаецца, ня здолела бы пратрымацца там, у натоўпе, і паўгадзіны. На шчасьце, у нас былі сядзячыя месцы. Але часам на тых крэслах мы не вытрымлівалі і пачыналі прытопваць ды пахіствацца. Памятаеце, даўней на канцэртах народ сьвяціў запальнічкамі? Цяпер іх замянілі блакітнаватыя дысплэі фота-і відэакамэраў, уключна з мабільнікамі. Здалёк вельмі эфэктна выглядалі ў цемры.
Сьвятло (асьвятленьне). Мне здаецца, бывае цікавей.
Музыканты. Невядома, хто там на бэк-вакале: сам Мобі ці гэтая цудоўная мулатка зь неверагодным дыяпазонам, Джой Малкольм. Увогуле, акрамя барабаншчыка, у групе музыкі — кабеты: басістка, скрыпачка, клявішніца.
Мобі. Музыка яго па сваёй мэлядычнасьці і мінорнасьці нагадвае мне кінатворы Аляксея Рыбнікава, якога люблю зь дзяцінства. Кліпы, на мой погляд, — спрэс пра самотнага чалавека. Часам выклікаюць у мяне скупую сьлязу. Мужык Рычард Мэлвіл Хол, здаецца мне, па жыцьці вельмі добры. Паміж песьнямі часам даставаў фатаапарат і здымаў танцпол ("Вы мяне здымаеце, а я буду здымаць Вас!")). І нам вельмі спадабалася ягонае "ДьякУю, дьякУю!"
[Error: unknown template 'video']