deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
Што за мода такая дурацкая на курткі, кашулькі-“рэклямуфкі”, абутак – чырвоныя з надпісам СССР ці з рознымі сярпамі-малатамі? Яшчэ нішто, калі адзін з вакалістаў “The Black Eyed Peas” у кліпе зьяўляецца ў гэткай “савецкай” масьцерцы. Але калі нашыя малалеткі ў такіх па вуліцы ходзяць?..

У Кіеве на Хрышчаціку сядзяць гандляры кашулькамі-шалікамі, і ў кожнага ў ассартымэнце побач з “аранжавай” і “ўкраінскай нацыянальнай” прадукцыяй – усё тая ж “эсэсэсэраўская”. Хацелася падысьці і запытацца: а з партрэтам Гітлера кашулькі ёсьць? а чаму няма? шкада, я бы надзела, гэта ж так крута і незвычайна!... Не асьмелілася, не падышла.

Цікава, маладыя немцы таксама масава носяць кашулькі са свастыкай? Або гэта толькі яны павінныя саромецца сваёй мінуўшчыны, толькі Гітлер быў кепскі, а вось таварыш Сталін – другое дзела?! Пры ім (любяць гаварыць) быў парадак, вось бы яго зараз сюды, ён бы і тут навёў... Дык прабачце, і пры Гітлеры парадак быў, яшчэ які! Чаму мы, “ненавідзячы фашызм”, ганарымся Савецкім Саюзам? Не магу зразумець. У сваім воку бервяна ня бачым?

Не пішыце мне толькі, што СССР – гэта ня толькі таварыш сталін.


ПО-РУССКИ: Что за мода такая дурацкая на куртки, майки, обувь с советской символикой?..
В Киеве на Крещатике сидят торговцы маечками-шарфиками и у каждого в ассортименте рядом с "оранжевой" и "украинской национальной" продукцией лежит та же "эсэсэсэровская". Хотелось подойти и спросить6 а нет ли у вас майки с портретом Гитлера?.. Не осмелилась, не подошла.
Интересно, а молодые немцы тоже массово носят майки со свастикой? Или это только они должны стыдиться своего прошлого, потому что это Гитлер был плохой, а вот тов.Сталин – другое дело?! При нём, говорят многие, был порядок (а что, при Гитлере разве не было? ещё какой!) Почему мы, "ненавидя фашизм" гордимся Советским Союзом? В своём глазу бревна не видим?
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 29th, 2025 06:07 am
Powered by Dreamwidth Studios